ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Талент яркі, самабытны
Я толькі морам і жыву

Мерапрыемствы бібліятэк, прысвечаныя Году кнігі

Мерапрыемствы бібліятэк, прысвечаныя Году кнігі
Іншыя навіны

У бібліятэках рэспублікі на працягу года арганізоўваецца і праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года кнігі.


Асноўнай мэтай гэтых мерапрыемстваў з’яўляецца павышэнне ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, а таксама выхаванне ў маладога пакалення любові да мастацкага слова і ўмацаванне прэстыжу чытання сярод насельніцтва.

14 мая 2012 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пазакласнае мерапрыемства для навучэнцаў 4 класа сярэдняй школы № 64 г. Мінска.

Дзеці азнаёміліся з экспазіцыяй выстаўкі, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Для школьнікаў супрацоўнікамі бібліятэкі праведзены незвычайны “ўрок”. Мерапрыемства пачалося з паказу відэафільма “Духоўны прарок і зямны чалавек”, прысвечанага жыццю і творчасці Янкі Купалы. У гэтым фільме, падрыхтаваным супрацоўнікамі аддзела сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці, Янка Купала паказаны як бязмежна таленавіты пісьменнік і паэт, верны сябар, клапатлівы і ўважлівы чалавек. Дзеці з вялікім задавальненнем падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прагляду стужкі, расказалі, што новага даведаліся пра класіка беларускай літаратуры, пасля чаго “ўрок” быў прадоўжаны чытаннем школьнікамі вершаў Янкі Купалы.

Пад час наступнага знаёмства з бібліятэкай арганізавана наведванне чытальнай залы рэдкіх кніг і рукапісаў, а таксама мемарыяльнага пакоя П. Глебкі. Школьнікі ўбачылі дакументы, якія захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі: рэдкія кнігі, рукапісы, скруткі XVI–XIX стагоддзяў. Дзецям былі паказаны самыя маленькія і самая вялікая кнігі бібліятэкі. Шмат уражанняў і эмоцый выклікала афармленне вокладак кніг, старонак, карэньчыкаў і г. д.

Калектыў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага праводзіць акцыю “Брэст чытае дзецям”, у рамках якой прапаноўвае вядомым і аўтарытэтным жыхарам горада выбраць любімую кнігу свайго дзяцінства, сваіх дзяцей, унукаў альбо прапанаваныя бібліятэкай тэксты і прачытаць іх услых маленькім слухачам.

Сустрэчы праходзяць кожны месяц у форме сямейных свят, у ходзе якіх праводзяцца гутаркі з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, чытанне ўслых, сумеснае маляванне і ўручэнне дзецям кніжных падарункаў.

Мэта гэтага мерапрыемства – падкрэсліць важнасць сувязі дзіцяці з кнігай для развіцця яго інтэлекту, здольнасцей, творчай актыўнасці, а таксама ўсебаковая падтрымка чытання як найважнейшага элемента культуры.

Конкурс летняга чытання пад назвай “Вялікі кніжны шлях” арганізаваны супрацоўнікамі аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва.

“Літаратурныя гонкі” праводзяцца па старонках цудоўных дзіцячых кніг Роальда Даля і Альфрэда Шклярскага. На фінішы чытачам малодшага школьнага ўзросту трэба скласці гісторыю пра прыгоды Чарлі – галоўнага героя кніг Р. Даля – у Мірскім замку, а вучням старэйшага ўзросту неабходна прыдумаць свой варыянт прыгод галоўнага героя кніг А. Шклярскага Тамека ў Беларусі.

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С. Пушкіна г. Брэста праводзіць акцыю, на працягу якой у тралейбусах горада пад час паездкі пасажыры змогуць паслухаць вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка, а таксама брэсцкіх паэтаў – Зінаіды Дудзюк, Міколы Сінкевіча, Івана Мельнічука. Яны, дарэчы, і начытвалі творы для запісу.

А каб людзі грунтоўна адчулі сябе ў царстве кніг, на вокнах развешаны плакаты, што заклікаюць чытаць, і карта бібліятэкі.

У Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна Год кнігі адзначаны таксама шэрагам мерапрыемстваў, сярод якіх – акцыя “Чытаем па-беларуску” па прыцягненні дзяцей і падлеткаў да чытання твораў беларускіх пісьменнікаў, абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых бібліятэкараў “Надзеі будучыні”, Дзень адкрытых дзвярэй у бібліятэцы “Яе вялікасць Кніга”, выстаўка-прагляд “Кнігі – юбіляры 2012. Год кнігі ў Беларусі”, выстаўка-панарама “Вам знаёмы кніжчын дом?”; і “Дзень добры, Чараўніца Кніга”, выданне і прэзентацыя бібліяграфічнага паказальніка літаратуры “Вечная крыніца”, прысвечанага Году кнігі ў Рэспубліцы Беларусь.

На працягу ўсяго года супрацоўнікамі Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна ў мэтах азнаямлення з лепшымі ўзорамі айчыннай і замежнай літаратуры арганізоўваюцца выязныя кніжныя выстаўкі, якія дэманструюцца ў бібліятэках вобласці.

Тэматычная экспазіцыя “2012 – Год кнігі” расказвае пра жыццё і творчасць шматлікіх вядомых і пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў, сярод якіх – Іван Шамякін, Васіль Ткачоў, Максім Багдановіч, Аляксей Дудараў і інш.

Калектывам Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага арганізаваны выстаўкі-прагляды “Скарбы кніжнага мастацтва” і “Беларускі край праз гады, праз стагоддзі”.

Экспазіцыя “Скарбы кніжнага мастацтва”, якая складаецца з пяці раздзелаў (“Архітэктурныя цуды”, “Музеі свету”, “Шэдэўры жывапісу”, “Ствараем прыгажосць сваімі рукамі”, “Таямніцы музыкі”), дэманструе ўнікальныя кнігі і альбомы па розных відах мастацтва.

Багатай гісторыі нашай краіны і яе шматвяковым традыцыям прысвечана выстаўка-прагляд “Беларускі край праз гады, праз стагоддзі”, якая складаецца з трох раздзелаў: “Беларусь турыстычная”, “Паслухай голас горада”, “Беларусь гістарычная”.

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна Год кнігі адзначаны арганізацыяй і правядзеннем фотаконкурсу “Читай всегда! Читай везде!”, удзел у якім могуць прыняць усе жадаючыя ў перыяд з 20 лютага па 1 снежня 2012 года. На конкурс прымаюцца аўтарскія фатаграфіі, якія адлюстроўваюць любоў і цікавасць да чытання.

Мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца папулярызацыя кнігі і чытання, развіццё мастацкага густу, прапаганда мастацкай фатаграфіі як віду мастацтва і выяўленне таленавітых аўтараў і іх лепшых работ па тэмах, звязаных з кнігай і чытаннем.

У Год кнігі пашыраецца круг сяброў Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна. Прадстаўнікі ўстановы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Агат"”, сумесна з супрацоўнікамі аддзела перыядычных выданняў, у сакавіку на базе бібліятэкі правялі першае пасяджэнне літаратурнага клуба “Святлічка” для маладых пачынаючых паэтаў, пісьменнікаў і публіцыстаў.

У знак працягу пачатага супрацоўніцтва быў арганізаваны майстар-клас па падрыхтоўцы гісторыка-краязнаўчага конкурсу “Магілёў – горад легенд, горад славы і надзеі” сярод навучэнцаў школ Ленінскага раёна.

Школьнікі былі азнаёмлены з гісторыяй і сучаснымі інфармацыйнымі магчымасцямі абласной бібліятэкі. Расказ суправаджаўся праглядам фільма пра работу бібліятэкі ў 2011 годзе, створанага яе супрацоўнікамі.

Вынік сустрэчы – наведванне бібліятэкі юнымі ўдзельнікамі краязнаўчага конкурсу, падбор матэрыялаў супрацоўнікамі аддзелу перыядычных выданняў, мастацтва, беларускай літаратуры і краязнаўства да ўдзелу ў чарговым этапе конкурсу.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам