ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
З казкай па жыцці
Адчуць культуру Паднябеснай: у бібліятэцы адкрылася выстаўка “Поры года ў імператарскім садзе”

ЛітUP: Шырокая жанравая палітра і пляцоўка для творчасці

ЛітUP: Шырокая жанравая палітра і пляцоўка для творчасці
Іншыя навіны

Афіцыйны старт ІІІ літаратурнаму стартапу дадзены: 11 студзеня пачаўся прыём заявак на першы этап конкурсу ЛітUP. Асноўныя ўмовы сёлетняга ЛітUP не змяніліся, жанравая палітра па-ранейшаму шырокая: ідэі аўтараў будуць рэалізаваны ў паэтычных, празаічных, дзіцячых кнігах. Таксама прадугледжаны секцыі літаратуры для падлеткаў і нон-фікшн. Але арганізатары папярэджваюць адразу: работы ананімных аўтараў не будуць прымацца да разгляду.

Падчас прэс-канферэнцыі «Літаратурны стартап. Пачні шлях свайго твора з ЛітUP» намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі адзначыў, што ЛітUP – гэта працэс пошуку людзей, здольных генерыраваць думкі і ўвасабляць іх у жыццё: 

– Важна не толькі нарадзіць ідэю, яе таксама неабходна давесці да лагічнага завяршэння. Мы шукаем ініцыятыўных людзей, якія жадаюць рэалізавацца як пісьменнікі, імкнуцца дзяліцца сваімі думкамі і ведамі з шырокім колам чытачоў. ЛітUP дае магчымасць кнігавыдаўцам зразумець, якім патэнцыялам мы валодаем, кансалідуе творчае пісьменніцкае асяроддзе. 

Адна з галоўных умоў – 25 % ад твору, заяўленага на конкурс, павінна быць ужо напісана аўтарам. Заяўкі, дасланыя на электронную пошту projects.zviazda@gmail.com, будуць прымацца да 24 лютага ўключна. Другі этап пачнецца 27 лютага, падчас яго кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзяць дырэктары вядучых выдавецтваў краіны, будзе абіраць фіналістаў. Апошні конкурсны этап традыцыйна адбудзецца падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, правядзенне якой запланавана напрыканцы сакавіка. Начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч падкрэсліў, што ў выніку, калі вы апынецеся ў складзе фіналістаў, неабходна будзе падрыхтаваць якасную і яскравую прэзентацыю. 

– Адбіраючы работы ўдзельнікаў, хочацца ўбачыць актуальныя і сучасныя тэмы для нашай краіны. Падчас выдання кніг мы плануем выкарыстоўваць розныя тэхналогіі, у тым ліку сучасныя дадаткі. Імёны пераможцаў будуць аб’яўлены падчас выстаўкі-кірмашу. Прыкладны тыраж будучых кніг – каля тысячы экзэмпляраў, але калі ваша кніга будзе карыстацца вялікім попытам, магчымы дадатковы тыраж. Пасля заканчэння кожнага конкурснага этапу сачыце за навінамі на сайце Міністэрства інфармацыі, – скіраваў увагу патэнцыяльных удзельнікаў Уладзімір Андрыевіч. 

Намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Чарота адзначыў, што саюз таксама зацікаўлены ў правядзенні стартапа: 

– Для ўдзельнікаў гэта не толькі выдатная магчымасць выдаць кнігі. У нашай арганізацыі не так даўно з’явілася новая функцыя: мы ўвялі кандыдацтва ў сябры саюза. Калі мы заўважаем таленавітых аўтараў, мы можам прапанаваць ім пабыць нейкі час у ролі кандыдата, а пазней прымаем у склад. Стартап дапамагае заўважыць новыя імёны, якія з’яўляюцца ў літаратурным полі нашай краіны. 

Супрацоўнікі вядучых кнігавыдавецтваў падчас прэс-канферэнцыі падзяліліся, якім ідэям аддадуць перавагу. Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак распавёў, што ў першую чаргу ім цікавыя новыя аўтары, у якіх толькі фарміруецца імя ў літаратуры: 

– Калі пісьменнік вядомы, выдаць і прадаць яго, шчыра кажучы, не праблема. А вось калі да нас прыходзіць малады аўтар, якога ніхто не ведае, зрабіць з яго вядомага пісьменніка – вялікі гонар для кожнага выдавецтва. 

Дырэктар выдавецтва «Народная асвета» Вікторыя Калістратава адзначыла, што праз стартап жадаюць даць невядомым дзіцячым аўтарам пуцёўку ў жыццё. Загадчыца аддзела рэкламы выдавецтва «Беларусь» Анжэла Садоўская падкрэсліла, што па-ранейшаму прыярытэтам застаецца папулярызацыя нашай краіны і яе гісторыі. Асноўнымі напрамкамі выдавецтва «Звязда» стане дзіцячая і падлеткавая літаратура, распавяла загадчыца аддзела кнігавыдання Выдавецкага дома «Звязда» Наталля Шчарбакова. 

Калі вы марыце пра выданне ўласнай кнігі, дасылайце заяўку на згаданую вышэй электронную пошту або па адрасе: г. Мінск, вул. Фрунзэ, 5, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Аўтар публікацыі: Арына Карповіч.
Крыніца: Звязда

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам