ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Будзем слухаць, што шэпча верас...
QR-код: Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўвядзе новую тэхналогію для аплаты паслуг – пра гэта распавялі ў эфіры АНТ

Куфар з кнігай і манетамі знойдзены пры рэканструкцыі Косаўскага палаца

Куфар з кнігай і манетамі знойдзены пры рэканструкцыі Косаўскага палаца
Іншыя навіны

У час рэканструкцыі Косаўскага палаца знойдзены гістарычныя артэфакты – скрыня з кнігай і манетамі, паведаміў карэспандэнту БелТА галоўны спецыяліст упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан.

Сундук с книгой и монетами найден при реконструкции Коссовского дворца

Невялікі куфэрак пецярбургскай фірмы знойдзены будаўнікамі ў час пракладкі камунікацый. Увесь працэс праходзіў пад наглядам археолага. Знаходку ўдалося адкрыць. Унутры ляжала кніга і некалькі манет пачатку ХХ стагоддзя.

Сундук с книгой и монетами найден при реконструкции Коссовского дворца

"Кніга ў дрэнным стане. Яе паклалі ў спецыяльны маразільнік, каб яна не развалілася. Чакаем прыезду прафесара з Нацыянальнай бібліятэкі, каб ён яе забраў і паспрабаваў адрэстаўрыраваць. Таксама ў куфары былі манеты 1906–1907 гадоў", – расказаў Арцём Брухан. Магчыма, знойдзеныя артэфакты папоўняць экспазіцыю палаца.

Сундук с книгой и монетами найден при реконструкции Коссовского дворца

Рэканструкцыя Косаўскага палаца пачалася ў 2008 годзе. У лістападзе 2017-га там адкрылася часовая музейная экспазіцыя. Госці могуць наведаць 5 залаў. Прадстаўлены матэрыялы аб Косаве і навакольнай мясцовасці, родзе Пуслоўскіх, знойдзеныя ў час археалагічных раскопак экспанаты. Наведвальнікам таксама прапануюць даведацца аб асаблівасцях рэстаўрацыі аб'екта.

Фота музея-сядзібы Тадэвуша Касцюшкі, а таксама Вадзіма Якубёнка.

Крыніца: БелТА

Каментарый: Кансультацыйную дапамогу ў вызначэнні каштоўнасці знаходкі аказаў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, кандыдат культуралогіі, кнігазнавец Аляксандр Суша.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам