ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Што пачытаць з дзеткамі па-беларуску: топ захапляльных кніг
Партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўвайшоў у шорт-ліст міжнароднага конкурсу лічбавых інавацый ААН

Круглы стол, прысвечаны Саламеі Русецкай, адбудзецца 13 лістапада

Круглы стол, прысвечаны Саламеі Русецкай, адбудзецца 13 лістапада
Іншыя навіны

Інтытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць круглы стол “Асоба Саламеі Русецкай у рэтраспектыве прасторы і часу”.

Мерапрыемства адбудзецца 13 лістапада 2018 г. а 10 гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная 1, пакой 223.

Праблемнае поле:

  1. Успаміны Саламеі Русецкай як крыніца па гісторыі Еўропы і Азіі XVIIIст.;
  2. Жыхары Наваградчыны ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
  3. Развіццё медыцыны ў Еўропе і Азіі ў XVIII ст.;
  4. Новы погляд на ролю жанчын у Еўропе і Азіі ў XVIII ст.;
  5. Саламея Русецкая на службе Радзівілаў, Патоцкіх і іншых магнатаў Рэчы Паспалітай;
  6. Саламея Русецкая ў коле славутасцяў эпохі Асветніцтва.

Да 5 лістапада можна падаць заяўку на ўдзел праз электронную пошту anrzey@tut.by. Даклады прымаюцца на беларускай, польскай і рускай мовах.

У заяўцы неабходна пазначыць: імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка; навуковую ступень і званне; назву даклада; назву ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык; кантактны тэлефон, е-mail.

Нагадваем, што аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак. Пацвярджэнне аб удзеле ў круглым стале будзе даслана да 9 лістапада 2018 г.


Кантактная інфармацыя:

220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Тэл.: (8 017) 284 16 31, факс (8 017) 284 18 70;

Мацук Андрэй Уладзіміравіч, е-mail: anrzey@tut.by.

Выдаткі на ўдзел у круглым стале за кошт камандзіруючай арганізацыі.

Крыніца: Созвучие

Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама прадставіла да 300-годдзя першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жынчыны-лекаркі віртуальны праект “Адысея Саламеі Русецкай”.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Майстар-клас для юрыстаў

16 Ліс 2018

15 лістапада ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь спецыялісты аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання правялі майстар-клас для юрыстаў, студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў установы адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

17 лістапада – 190 гадоў з дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча, калекцыянера, нумізмата Эмерыка Карлавіча Чапскага

17 Ліс 2018

Адной з вядомых постацей у беларускай гісторыі быў Эмерык Карлавіч Чапскі (1828 – 1896 ці 1897), які шмат зрабіў для папулярызацыі культуры і мастацтва Беларусі, Польшчы, Расіі. Усё ім сабранае і апублікаванае стала народным здабыткам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі прэзентаваны ў Магілёве

15 Ліс 2018

15 лістапада інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і магчымасці іх выкарыстання ў інфармацыйным забеспячэнні вышэйшай адукацыі былі прадстаўлены ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VII Санкт-Пецярбургскім міжнародным культурным форуме

15 Ліс 2018

15–17 лістапада ў Расійскай Федэрацыі праходзіць VII Санкт-Пецярбургскі міжнародны культурны форум, у мерапрыемствах якога прымае ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У дар бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае перададзены больш за 600 экзэмпляраў кніг

15 Ліс 2018

Больш за 600 экзэмпляраў кніг з фонду ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў чарговы раз былі перададзены бібліятэцы папраўчай калоніі № 13 г. Глыбокае (Віцебская вобласць).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі