ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
На флірт з публікай не іду
І міф ажывае ў гучанні нот

Голас Беларусі чуе ўвесь свет

Голас Беларусі чуе ўвесь свет
Іншыя навіны

У коле сучасных веснавых свят на Беларусі ёсць і гэтае – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Больш звыкла – Дзень радыё.


Таму і хочацца расказаць менавіта пра тых, хто з намі многія гады дома і на працы, у дарозе і Інтэрнэце, – пра работнікаў нашага Беларускага радыё...

Паводле слоў Аляксандра Саламахі, першага намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, сёння Беларускае радыё – гэта пяць каналаў і станцый, якія штодня нясуць свайму народу і свету слова пра нашу Беларусь, пра яе палітыку і мастацтва, пра здабыткі і праблемы, пра руплівыя рукі і шчодрую душу беларусаў і ўсіх тых, для каго наша зямля стала роднай... Цягам апошніх некалькіх гадоў сутачны аб’ём вяшчання павялічаны да 114 гадзін, а міжнародная служба радыё – радыёстанцыя "Беларусь" – загаварыла (акрамя звыклых беларускай, рускай, англійскай і нямецкай) яшчэ і на польскай, іспанскай, французскай і нават кітайскай мовах... На эфірных хвалях, а цяпер і праз Інтэрнэт, голас нашай краіны чуе ўвесь свет... А што сапраўды чуе – пра гэта сведчаць не столькі вынікі рэгулярных спецыяльных даследаванняў радыёстанцыі, колькі штогадовы конкурс "Адкрый для сябе Беларусь!" Вось, напрыклад, імёны пераможцаў леташняга сезона: першае месца – Яраслаў Янджэйчак з Польшчы і Вернэр Шуберт з Германіі, на другім – Рычард Чэн (Трынідад і Табага) і Крысціян Гібадо (Францыя), на трэцім – Санусі Ісак Данкаба (Нігерыя) і Лабіяд Буабід (Марока).

Лісты на конкурс прыходзяць з усяго свету. І як падкрэсліў кіраўнік радыёстанцыі "Беларусь" Навум Гальпяровіч, літаральна ў кожным з іх – а гэта асабліва прыемна – ёсць словы павагі да нашай краіны, здзіўлення і добрай зайздрасці да таго, чым жыве Беларусь, пра што рупіцца наша кіраўніцтва і як ставіцца да ўсяго, што адбываецца ў свеце. Натуральна, найбольшая і сталая замежная аўдыторыя Беларускага радыё ў суседзяў – у Расіі, Польшчы, Літве, ва Украіне.

Асноўнае месца ў праграмах займае злабадзённае для нас саміх. На Першым нацыянальным канале і на канале "Культура", на радыёстанцыях "Беларусь", "Сталіца" і "Радыус-FM" галоўныя тэмы перадач – гэта тое, чым жыве сёння краіна. Яшчэ адной асаблівасцю з’яўляецца паважлівае стаўленне да розных поглядаў, бо выказаць свае меркаванні слухачы могуць непасрэдна ў "прамым эфіры" грамадска-палітычных і аналітычных праграм.

Для многіх з нас Беларускае радыё ўстойліва атаясамліваецца з асаблівым, трапяткім стаўленнем да нашай багатай культурай спадчыны. Яно – бадай адзіны электронны сродак масавай інфармацыі ў краіне, які шырока, мэтанакіравана і з густам прапагандуе нашу музыку, літаратуру, тэатр, паказвае плён творчасці і сталых, і зусім юных творцаў. Больш за тое, нават у самыя няпростыя часіны сучаснай гісторыі на радыё былі захаваны акадэмічны хор і сімфанічны аркестр, працаваць з якімі за гонар для сябе сёння лічаць самыя знакамітыя дырыжоры і музыканты свету, дзіцячы хор і вядомы далёка за межамі краіны ансамбль народнай музыкі "Бяседа" на чале з народным артыстам Беларусі, кампазітарам Леанідам Захлеўным.

Менавіта для гэтых калектываў, а таксама і для ўсіх, хто мае ў тым патрэбу, на Чырвонай, 4 нядаўна пачала працаваць найбольш дасканала аснашчаная студыя гуказапісу з зайздроснымі нават па сусветных мерках мікрафонным паркам, сістэмай шматканальнага запісу і акустычнага кантролю... Так што і тут можна сказаць: запісанае застанецца яшчэ многім і многім пакаленням. Таксама, як зараз, мы слухаем захаваныя і зберажоныя колішнімі рупліўцамі фондавыя запісы – а іх многія тысячы. Галасы Купалы, Коласа і іншых песняроў зямлі беларускай, перадавікоў першых пяцігодак, герояў Вялікай Айчыннай і тых, хто адбудаваў і цяпер мацуе нашу эканоміку, навуку і культуру, гучалі і будуць гучаць на хвалях нашага Беларускага радыё. І гэта надзвычай важна.

...У свой час у нараджэнні кіно некаторыя ўбачылі пагрозу тэатру, з’яўленне тэлебачання нібыта пагражала кіно. А тут новы перапалох: інтэрнэт увогуле пагражае ўсім... А між тым мы бачым, што добрае, сумленнае і праўдзівае слова, адкуль бы яно ні гучала, заўсёды пачута і абавязкова адгукаецца ў сэрцах людскіх... Таму і наша пажаданне Беларускаму радыё адно: каб яго словы заўсёды даходзілі да тых, каму адрасаваны...

Аўтар публікацыі: Пятро Раманчук.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам