ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Літаратурныя і сапраўдныя млынары
Першай жанчыне – доктару юрыдычных навук на Беларусі прысвячаецца

Флэшмоб бесперапыннага чытання Якуба Коласа ўпершыню пройдзе ў БДУ

Флэшмоб бесперапыннага чытання Якуба Коласа ўпершыню пройдзе ў БДУ
Іншыя Навіны

Акцыя адбудзецца 3 лістапада ў БДУ а 12-й гадзіне.

“Коласаўскі марафон” прымеркавана да 140-гадовага юбілею з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю беларускай культуры, захаванне і развіццё нацыянальных літаратурных традыцый.

На працягу шасці з паловай гадзін удзельнікі флэшмобу будуць перадаваць эстафету адзін аднаму ў чытанні галоўнага твора Якуба Коласа “Новая зямля”. Урыўкі з паэмы агучаць студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВНУ. Мяркуецца, што за вызначаны час удзельнікі прачытаюць паэму поўнасцю.

Асаблівасцю флэшмобу стане яго наўпроставая анлайн-трансляцыя на Youtube-канале.

Арганізатарам флэшмобу выступае Фундаментальная бібліятэка БДУ.

Крыніца: БДУ

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам