24 верасня ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага прайшлі X Гарадзенскія навуковыя чытанні.
Мерапрыемства было прымеркавана да 240-годдзя Гарадзенскай каралеўскай друкарні.
Мэта чытанняў – асэнсаванне значэння і ролі Гарадзенскай каралеўскай друкарні ў развіцці кніжнай культуры Гарадзеншчыны і Беларусі, выяўленне асаблівасцей фарміравання, захавання і даследавання кніжнай калекцыі друкарні.
У мерапрыемстве прянылі ўдзел навукоўцы, гісторыкі, краязнаўцы, літаратуразнаўцы, пісьменнікі, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, журналісты, студэнты.
Выступленні ўдзельнікай мерапрыемства былі прысвечаны такім тэмам, як “Гарадзенская каралеўская друкарня: стан і перспектывы даследавання”, “Кнігавыдавецкая справа на Гарадзеншчыне: гісторыя і сучаснасць”, “Унёсак знакамітых гарадзенскіх друкароў у развіццё кніжнай справы рэгіёна”.
Арганізатарамі чытанняў выступілі Галоўнае упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага.
Матэрыялы навуковага мерапрыемства будуць выдадзены навуковым зборнікам.
Крыніца: Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага
Чытайце таксама: