ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выстаўка Марыны Капілавай
Францыск Скарына і Прымаж Трубар – славянскія першадрукары

Дзень паэзіі – ποίησις дзень

Дзень паэзіі – ποίησις дзень
Іншыя навіны

З грэчаскай мовы слова “паэзія” (ποίησις) перакладаецца як творчасць.


Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, які можна лічыць святам усіх, хто займаецца творчасцю, Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрасіў ахвотных на адмысловую імпрэзу. У ёй прынялі ўдзел беларускія паэты, пісьменнікі, музыкі, якія па сваёй асноўнай прафесіі не звязаны з мастацтвам слова.

Вядома, што Максім Багдановіч, нягледзячы на жаданне вучыцца філалогіі ў Санкт-Пецярбургу і нават маючы рэкамендацыю ад супрацоўнікаў “Нашай нівы”, вымушаны быў згодна з рашэннем бацькі атрымліваць прафесію юрыста ў яраслаўскім Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі. Тым не менш гэта не перашкодзіла будучаму класіку беларускай літаратуры сур’ёзна займацца творчасцю і дасягнуць у ёй сапраўдных вяршынь.

Сваімі сакрэтамі, як спалучаць у наш час творчасць і прозу жыцця падзяліліся Андрэй Адамовіч, Георгій Барташ, Павел Касцюкевіч, Уладзімір Пыльчанка, Цімох Авілін, Павел Селівончык, Сяргей Башлыкевіч.

Спецыяльна да Дня паэзіі была створана мастацка-дакументальная выстаўка “Гімн жыцця”, прысвечаная вершу Максіма Багдановіча “Маладыя гады”, які датуецца ўмоўна 1915–1916 гг. Гэты твор лічыцца адным з яго апошніх вершаў пра каханне.

19 сакавіка Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрасіў на традыцыйнае мерапрыемства “Ноч літаратуры”, прымеркаванае да Міжнароднага дня паэзіі. Адбылася прэзентацыя шрыфту “piasniar”, створанага на аснове рукапісаў Янкі Купалы з фондаў музея, на якой:

  • былі прадстаўлены аўтары праекта: маладыя і крэатыўныя дызайнеры і праграмісты;
  • графолаг падзяліўся меркаваннем ці раскрывае почырк таямніцы характару Песняра;
  • кожны атрымаў магчымасць напісаць колькі слоў почыркам Янкі Купалы – вершы, віншаванні, лісты сябрам і многае іншае з дапамогай трафарэтаў;
  • кожны мог праверыць сваю эрудыцыю і паспрабаваць адказаць на пытанні віктарыны “10 цікавых фактаў з жыцця і творчасці Песняра” і атрымаць каштоўныя падарункі з аўтографам Янкі Купалы ад “Maiki.by”.

Аздобай вечара стала беларускае жывое слова ад паэтаў і музыкаў.

Дзень паэзіі “Где жизнь, там и поэзия”, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі, прайшоў у баранавіцкай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая. На працягу дня ў фонавым рэжыме гучалі вершы беларускіх паэтаў ў выкананні вядомых дзеячаў мастацтва нашай краіны (запіс з CD-дыска “Сучасная беларуская паэзія”). Паэтычная паліца “Стих – это та же музыка…” пазнаёміла наведвальнікаў з багатай калекцыяй паэтычных твораў з фонду бібліятэкі. Усе, хто наведаў у гэты дзень абанемент бібліятэкі, змог пакінуць сваё меркаванне наконт любімага паэта, узяўшы ўдзел у акцыі-рэйтынгу самых папулярных паэтаў.

Паэтычны вечар “Вершы крочаць па планеце”, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі, адбыўся ў чытальнай зале. На вечары была прадстаўлена паэзія баранавіцкай паэтэсы, мастачкі, члена баранавіцкага літаратурнага аб’яднання “Ліра”, удзельніка народнага клуба бардаўскай песні “Ваганты” Галіны Ліс. Галіна Іванаўна прапанавала на суд слухачоў свае вершы, што ўвайшлі ў тры раней выдадзеныя зборнікі яе паэзіі і новыя. Гучалі і вершы іншых баранавіцкіх паэтаў – Р. Раманчук, Л. Шувалавай, А. Белага і інш. Песні на іх вершы выканалі ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў “Беспокойные сердца” і “Ваганты”.

26 сакавіка а 16-й гадзіне літаратурны клуб “Шчырасць” запрашае ў бібліятэку № 22 г. Мінска на паэтычна-музычную імпрэзу “Прамяністае святло таленту” да Сусветнага дня паэзі з удзелам паэта, празаіка, публіцыста, грамадскага дзеяча Навума Гальпяровіча.

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам