ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэмія EIFL за актыўнае выкарыстанне інавацыйных бібліятэчных сэрвісаў
Кніжная культура праваслаўнай царквы ў Беларусі

Дзеля “мовы нашчадкаў маіх”

Дзеля “мовы нашчадкаў маіх”
Іншыя навіны

Ілюстраваны слоўнік беларускай мовы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў “Чую, бачу, гавару” выйшаў у выдавецтве “Асар” якраз напярэдадні навучальнага года.


Яго аўтар – пісьменнік, мовазнавец, знаны букварыст, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Клышка.Вялікія старонкі і выдатныя малюнкі мастакоў М. Казлова і Н. Суставай, адзначаныя дыпломам “За лепшае выданне года” па выніках ХLІV Рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Гартаем старонкі. Вось яно, дзіця, дома, і гэтыя беларускія словы напісаны на малюнках усіх пакаёвых рэчаў – на стале, крэсле, канапе, акне, шыбе, на падаконніку. Тут словы вітанні і развітанні, звароты ветлівасці, здаецца, на ўсе выпадкі жыцця. Гартаем старонку за старонкай, і ўсюды россып родных слоў. Што ні прадмет – на ім роднае слова. Прыходзіш ва ўніверсам – і там вочы разбягаюцца ад ежы, пітва і, вядома, ад ласункаў. Заходзіш на пошту, і там свае словы. А такіх нагод-сустрэч з рознымі абставінамі жыцця ў кнізе аж 66! Дзіця атрымае сапраўдную асалоду ад сустрэчы з роднай беларускай мовай.

Як прыгожа ў гэтым слоўніку любяць нашы словы, сваю маму: мама, мамачка, матуля, матулька, матулечка. Не ў крыўду нямецкай ці англійскай, дзе ўсяго пару суфіксаў, а шчодра, бо ў нас шмат суфіксаў ёсць на выбар. Скажам: тата, татка, татачка, татуля, татулька, татулечка. І гэтак жа радасна бягуць нашы беларускія словы “з абдымкамі” суфіксаў да сваіх дзеда, бабы...

А як прыгожа па-беларуску падаюць свой голас нашы птушкі! Толькі паслухайце: салавей цёхкае, верабей чылікае, бусел клякоча, зязюля кукуе, журавель курлыкае, шпак свішча, сініца цінькае...

А як не даць разам з дзіцем волі лёгкай фантазіі. “Пра што мараць звяры?” Ды, пэўна ж, “бабёр пра электрапілу”, “вавёрка пра абцугі для арэхаў”, “крот пра землярыйную машыну”, а заяц “аб ракеце, каб уцякаць ад лісы”. Чаму б сапраўды часам і не пажартаваць?

Ёсць у кнізе вельмі патрэбныя “засцярогі пры навальніцы”, вартыя ўвагі не толькі малых, але і іх татаў і матуль. Хоць бы такія: “Не хавайся пад высокае дрэва. Не купайся ў рацэ, возеры... На роўным адкрытым месцы не стой, а ляж... Калі ты ў легкавой машыне, не выходзь з яе”.

Красамоўна, з подпісам пад малюнкамі падаюцца такія паняцці, як маладзік, падпоўнік, поўнік і ветах, і тлумачацца квадры месяца: “Падпоўнік – першая квадра. Поўнік, поўня. Ветах, апошняя квадра”.

А далей наша слаўная мінуўшчына: “Старыя замкі Беларусі” (Наваградскі, Крэўскі, Мірскі, Нясвіжскі), “Народнае адзенне”, “Нашы арнаменты”, добрая згадка пра талаку – форму сялянскай узаемадапамогі, калі нашы продкі грамадою ішлі на падмогу суседзям. Нашы народныя святы. І ў заключэнне – палітычная карта “Беларусь і яе суседзі”.

І праз усю кнігу быццам падсвядома гучыць: “Любі, шануй, дарагі малеча, гэтае роднае слова, багатае, шчодрае на думку, колер, пах, смак... Каб і ты ўздыхнуў і прамовіў: «Чую, бачу, гавару»”...

Публікацыя Генадзя Шэршня.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам