ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да юбілею заслужанага дзеяча культуры Беларусі Віталя Вольскага
Як выглядае першы беларускі буквар з мультфільмамі

Да Дня беларускага пісьменства выпусцілі праграму з аўдыякнігамі для Android

Да Дня беларускага пісьменства выпусцілі праграму з аўдыякнігамі для Android
Іншыя навіны

Міністэрства інфармацыі і “Белкніга” выпусцілі праграму “Чытанка” з некалькімі дзясяткамі аўдыякніг для Android-дэвайсаў.

У ёй можна паслухаць творы класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Кузьмы Чорнага, Змітрака Бядулі, Міхася Зарэцкага, Максіма Гарэцкага і іншых, пераклады Адама Міцкевіча і Міколы Гусоўскага.

Ёсць тут і творы сучасных аўтараў, у тым ліку на рускай мове.

У 2019 годзе Міністэрства інфармацыі выклала ў агульны доступ больш за сто аўдыякніг. Але чамусьці не ўсе яны трапілі ў “Чытанку”.

Тады ж Аляксеем Чарнякевічам быў створаны “партызанскі навігатар” па больш як 170 беларускіх аўдыякнігах.

Сёлета ўрачыстасці, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, праходзяць у Капылі. Там адкрыюць памятны знак Цішку Гартнаму і ўручаць Нацыянальную літаратурную прэмію.

Крыніца: Budzma.by

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам