ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Мінску выйшла кніга, якую называюць энцыклапедыяй адной вёскі
250 гадоў Івану Катлярэўскаму

Абвешчаны шорт-ліст Прэміі Гедройца

Абвешчаны шорт-ліст Прэміі Гедройца
Іншыя навіны

Сябры журы Прэміі Гедройца вызначылі кароткі спіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю прэмію.

У яго ўвайшлі 6 кніг:

  1. Міхал Андрасюк. Поўня. – Беласток: Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”.
  2. Алена Брава. Садомская яблыня. – Мінск: Галіяфы.
  3. Сяргей Календа. Часам панкі паміраюць. – Вільня: Логвінаў.
  4. Ілля Сін. Libido. – Мінск: Кнігазбор.
  5. Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. – Мінск: Янушкевіч.
  6. Сяргей Шупа. Падарожжа ў БНР. – Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

Склад журы Прэміі Гедройца: Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Сёлета ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 25 верасня ў прасторы ZAL#2, што ў мінскім Палацы мастацтваў.

Пачатак цырымоніі а 19:00.

Крыніца: Наша ніва


Навіны

Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

19 Вер 2019

19 верасня ў бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках форуму “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў”, прымеркаванага да дзён расійскай духоўнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”

19 Вер 2019

18 верасня 2019 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы

19 Вер 2019

18 верасня для настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы ў бібліятэцы ў межах семінара “Актуальныя пытанні вывучэння сучаснай беларускай мовы” былі арганізаваны музейныя заняткі. Сустрэча была ініцыіравана Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала працягвае знаёміць з рэсурсамі, прысвечанымі айчынным майстрам паэзіі і прозы

19 Вер 2019

Віртуальны музей Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога...” – гэтымі словамі паэта-класіка Аркадзя Куляшова звяртаем увагу аматараў слоўнай творчасці на персанальныя інфармацыйныя рэсурсы дзеячаў літаратуры Беларусі – М. Гарэцкага, А. Куляшова, У. Скарынкіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дырэктар бібліятэкі прыняў удзел у пасяджэнні савета па пытаннях адукацыі

18 Вер 2019

17 верасня на базе юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры ўдзеле міністра адукацыі Ігара Карпенкі прайшло пасяджэнне грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111