ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дакладнасць думкі, густ, майстэрства
Брэст сустракае гасцей

6 кніг, якімі зачытваецца свет. Коратка пра фіналістаў Букераўскай прэміі

6 кніг, якімі зачытваецца свет. Коратка пра фіналістаў Букераўскай прэміі
Іншыя навіны

Абвешчаны спіс шасці кніг, якія апынуліся ў фінале адной з самых прэстыжных літаратурных узнагарод свету – Букераўскай прэміі. Пад увагу бяруцца кнігі, апублікаваныя ў Вялікабрытаніі і Ірландыі паміж 1 кастрычніка 2018 года і 30 верасня 2019 года.

Маргарэт Этвуд 1_buker_prem.jpg

«Запаветы» («The Testaments») – гэта працяг вядомага рамана-антыўтопіі «Рассказ служанки» 1985 года. Гісторыя адбываецца ў фантастычнай версіі Новай Англіі ў ЗША ў блізкай будучыні – жорсткім каставым грамадстве пад назвай Рэспубліка Гілеад, дзе да ўлады прыйшла рэлігійная расісцка-нацыяналістычная арганізацыя. Новая ўлада пачала змяняць грамадства паводле новых правіл, заснаваных на Старым Запавеце. Гераіня кнігі – жанчына, якая спрабуе ўцячы ў Канаду.

Этвуд даследуе тэму прыгнёту і супраціўлення жанчын.

Люсі Элман 2_buker_prem.jpg

«Качкі, Ньюбэрыпорт», («Ducks, Newburyport») – кніга мае шанс стаць не толькі самым вялікім па аб’ёме лаўрэатам Букераўскай прэміі – 1024 старонкі, але і самым вялікім мастацкім творам, увасобленым у некалькіх сказах. Іх у кнізе – восем.

Раман пісьменніцы з Шатландыі распавядае пра жанчыну сярэдніх гадоў, жыхарку штату Агаё. Пакуль яна не захварэла на рак, яна працавала настаўніцай. Пасля лячэння яна знайшла прытулак на кухні дома, дзе праводзіць час, выпякаючы пірагі. Чытач мае магчымасць зазірнуць у свядомасць жанчыны, праз якую пастаянна праходзяць думкі пра яе жыццё, дзяцей і шкадаванні.

Бернардзіна Эварыста 3_buker_prem.jpg

«Дзяўчына, жанчына, іншае» («Girl, Woman, Other») – гэта раман пісьменніцы з Лондана пра жыццё і барацьбу 12 жанчын, пераважна чарнаскурых брытанак.

Аўтарка – дачка англічанкі і нігерыйца. Яе гераіні распавядаюць гісторыі сваіх сем’яў, сяброў і закаханых па ўсёй краіне на працягу многіх гадоў.

Чыгозі Абіёма 4_buker_prem.jpg

«Аркестар меншасцяў» («An Orchestra of Minorities») – гэта ўжо другі раман нігерыйскага аўтара ў фінале Букераўскай прэміі. Раней была заўважаная яго дэбютная кніга «Рыбакі».

Абіёма выкладае літаратуру і крэатыўнае пісанне ў ЗША. У 2015 годзе трапіў у спіс «100 сусветных мысляроў» паводле версіі «Foreign Policy».

Сюжэт кнігі адбываецца ў Нігерыі. Малады птушкавод Шыноса бачыць жанчыну, якая намагаецца скочыць у ваду з маста. У жаху малады чалавек падыходзіць да яе і кідае ў ваду двух са сваіх самых дарагіх куранят, каб прадэманстраваць сур’ёзнасць падзення. Жанчыну кранае ахвяра Шыноса. Звязаныя гэтай дзіўнай гісторыяй паміж героямі пачынаецца каханне. Але далей усё разгортваецца не так, як усе чакаюць.

Салман Рушдзі 5_buker_prem.jpg

«Кіхот» («Quichotte») – гэтым разам лаўрэат Букераўскай прэміі 1981 года напісаў раман, на які яго натхніла класічная гісторыя Сервантэса пра прыгоды Дон Кіхота.

Галоўны герой – коміваяжор у гадах, апантаны «нерэальнай рэальнасцю» у тэлебачанні. Закаханы ў тэлезорку галоўны герой выпраўляецца ў падарожжа праз усю Амерыку, каб даказаць «каханай», што ён варты яе рукі. Гэта трагікамічны раман пра адносіны бацькі з сынам, сваркі са сваякамі, расізм, кібэршпіянаж і канец свету.

Эліф Шафак 6_buker_prem.jpg

«10 хвілін 38 секунд у гэтым дзіўным свеце» («10 Minutes 38 Seconds in This Strange World»).

Галоўная гераіня рамана Шафак распавядае гісторыю свайго жыцця, паміраючы ў смеццевым баку ў Стамбуле.

Эліф Шафак – турэцкая пісьменніца, выкладчыца і феміністка. Яе называюць найлепшай сучаснай турэцкай пісьменніцай побач з Арханам Памукам, які назваў яе «найлепшай турэцкай аўтаркай апошняга дзесяцігоддзя».

Лаўрэата Букераўскай прэміі назавуць 14 кастрычніка. Ён атрымае грашовы прыз у памеры 50 тысяч фунтаў.

Крыніца: Радыё Свабода

Навіны

Новае краязнаўчае электроннае выданне бібліятэкі

22 Вер 2020

Выйшаў у свет чарговы кампакт-дыск з шэрагу электронных выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія знаёмяць з інфармацыйнай спадчынай розных мясцін Беларусі, іх гісторыяй і культурнымі здабыткамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Вер 2020

Сёлета Нацыянальная  літаратурная прэмія  ў намінацыі “Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства” была прысуджана  Івану Саверчанку за кнігу  “Магія слова. Беларускія пісьменнікі ХІІ–ХVII стагоддзяў: эсэ”.

Навіны бібліятэк

21 Вер 2020

Мінулы тыдзень у нашай краіне прайшоў пад эгідай правядзення агульнарэспубліканскага Дня бібліятэк. Насамрэч, бібліятэчная справа ў культурным кантэксце і пасёння застаецца важкай і патрэбнай.

Навіны бібліятэк

Аб пазнавальных выставах і навошта чытаць кнігі

21 Вер 2020

Кальцавыя калідоры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не толькі прастора для перамяшчэння па будынку, але яшчэ і пляцоўка для выстаў. Важныя даты, цікавыя падзеі – усё гэта знаходзіць адлюстраванне ў пазнавальных кніжных экспазіцыях. У праграме “Мінск і мінчане” тэлеканала СТБ распавялі пра самыя актуальныя ў верасні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”

18 Вер 2020

17 верасня ў г. Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны”, прысвечаная 190-годдзю з дня заснавання Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111