ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя акадэмічнага выдання па архітэктуры Беларусі
Пісьменнікі – юбіляры 2010

Запрашаем да супрацоўніцтва

Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе да выхаду 2-гі выпуск штогадовага навукова-практычнага зборніка з працягам "Бібліятэчны веснік".


Запрашаем да супрацоўніцтва спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы, інфармацыйных тэхналогій і сумежных галін, якія забяспечваюць функцыянаванне бібліятэк, а таксама выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў, кіраўнікоў органаў кіравання культуры.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя пытанням заканадаўчага і нарматыўна-рэгламентавальнага забеспячэння бібліятэчнай справы, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і арганізацыі доступу да іх, захавання фондаў, арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, ужывання сучасных тэхналогій у бібліятэчнай дзейнасці, правядзення і каардынацыі навуковых даследаванняў, арганізацыі кіравання дзейнасцю бібліятэк, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў Беларусі і г.д.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца навуковыя працы, выкананыя самастойна, якія маюць навуковы характар і адрозніваюцца навізной прадстаўленых у іх навуковых рэзультатаў, аформленыя з захаваннем усталяваных патрабаванняў. Апублікаванню ў зборніку падлягаюць толькі арыгінальныя артыкулы, якія раней не публікаваліся ў іншых выданнях.

Навуковыя артыкулы, прадстаўленыя для публікацыі ў зборніку, рэцэнзуюцца дактарамі або кандыдатамі навук, назначанымі рэдкалегіяй.

Публікацыя артыкулаў у зборніку бясплатная для аўтараў. Ганарар за артыкулы, якія публікуюцца, аўтарам не выплачваецца.

Анкету-заяўку на ўдзел у зборніку, друкаваны і электронны варыянты артыкула неабходна падаць не пазней за 25 красавіка 2010 года на адрас рэдакцыі (e-mail: kiryukhina@nlb.by; aleynik@nlb.by).

Анкета-заяўка павінна ўключаць звесткі аб аўтары: прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам), месца працы і (або) вучобы аўтара (поўная назва арганізацыі), пасада, навуковая ступень і званне, назву артыкула, кантактны тэлефон, e-mail.

Аб’ём артыкула – да 10 поўных старонак фармату А4, надрукаваных праз 1 інтэрвал, шрыфт Times New Roman, кегель 14 пт. Рабочыя мовы – беларуская, руская. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ 7.1-2003 "Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне", размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца паводле парадку цытавання ў тэксце, парадкавыя нумары спасылак паказваюцца ў сярэдзіне квадратных дужак (напрыклад: [1, с. 23], [2]). Да артыкула прыкладаецца рэзюмэ на рускай і англійскай мовах. Ілюстрацыі падаюцца ў рэдакцыю ў электроннай форме ў файлах фарматаў tiff, jpeg, gif, bmp, png з дазволам 300 dpi.

Парадак фарміравання зборніка і асноўныя патрабаванні да матэрыялаў, якія публікуюцца, прадстаўлены ў Палажэнні аб навукова-практычным зборніку "Бібліятэчны веснік"

Адрас: Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства,
прасп. Незалежнасці, 116,
220114, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

E-mail:
kiryukhina@nlb.by
aleynik@nlb.by

Кантактныя тэлефоны:
(+375-17) 293-25-00 (Кірухіна Людміла Генадзьеўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю);
(+375-17) 293-27-61 (Алейнік Марына Георгіеўна, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства).

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам