ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дыялог з жыццём і часам
Са святам Перамогі!

Заняткі для школьнікаў на выстаўцы “Буквары народаў свету”

Заняткі для школьнікаў на выстаўцы “Буквары народаў свету”
Іншыя навіны

Музей кнігі запрашае школьнікаў актыўна спазнаваць выстаўку “Буквары народаў свету” на музейных занятках.

Эксклюзіўныя заняткі прымеркаваны да знамянальнай даты – 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай “Буквар”, якая была падрыхтавана нашымі продкамі.

На занятках школьнікі не толькі ўбачаць на выстаўцы “Буквары народаў свету” каля 1 400 буквароў на 587 мовах самых розных народаў, але і атрымаюць адказы на пытанні: па якіх кнігах вучыліся нашы продкі? хто стаяў ля вытокаў першай спецыяльнай кнігі для навучання грамаце? на чым пісалі вучні ў даўнія часы? калі ўзнікла слова “буквар”, так добра знаёмае сённяшнім школьнікам? хто з'яўляецца ўладальнікам найвялікшай калекцыі буквароў у свеце?

Творчыя заданні дапамогуць лёгка засвоіць тэму. Школьнікі павучацца пісаць літары стараславянскага алфавіта на васковых таблічках, а яшчэ кожны з іх зробіць сваю аб’ёмную каляровую літару сучаснага беларускага алфавіта.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак і запісу: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07, (8 025) 994 21 12.

На фота: вучні 2 “Б” класа школы № 198 г. Мінска пасля музейных заняткаў “Буквары народаў свету” 3 мая 2018 г.


Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам