13 ліпеня ў 18.30 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная праграма “З легендамі па Беларусі”.
У праграме будуць асветлены наступныя тэмы:
- Сакральная сутнасць беларускага краю.
- Міфалогія беларускага ландшафту: крыніцы, курганы, пячоры, валуны, гарадзішчы.
- Старадаўнія паданні і краязнаўчыя асаблівасці нашай рэспублікі.
Госці праграмы – аўтары кнігі “Сакральная геаграфія Беларусі”, гісторык Людміла Дучыц і журналіст Ірына Клімковіч.
Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праграма ладзіцца ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход правы бакавы, з боку рэстарана.
Мерапрыемства платнае – 3 000 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).
Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.