ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Экскурсію “Мінск на далоні” перакладуць на “ясную мову”
Міжнародны дзень роднай мовы адсвяткавалі ў музеі кнігі

Юны эрудыт

Юны эрудыт
Іншыя навіны

21 лютага ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Юны эрудыт”.

Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кнігамі займальнай серыі “Маленькі прафесар”. Чытаючы іх, яны даведаліся пра тое, як даследаваўся космас, хто стварыў першы аўтамабіль, якія лятальныя апараты першымі падняліся ў неба, у якой краіне былі прыдуманы макароны, а таксама пра мноства іншых адкрыццяў і вынаходак, якія змянілі жыццё чалавецтва.

Дзеці дружна адказалі на пытанні віктарыны “Мы ў Сусвеце”, узялі актыўны ўдзел у захапляльным заалагічным лато пра жывёльны свет нашай планеты, з творчым азартам паказалі без слоў самых цікавых жывёл у гульні “Угадай, каго я паказваю”.

Свет пазнавальнай літаратуры падарыў дзецям не толькі веды, але і добры настрой.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія адбываюцца ў дзіцячым пакоі бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам