ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Як знімаюць “снежную шапку” з Нацыянальнай бібліятэкі – глядзіце ў сюжэце “Беларусь 1”
Такіх фантастычных бібліятэк няшмат у свеце: што гавораць пра нас замежныя дыпламаты

Японскія казкі перакладзены на беларускую мову

Японскія казкі перакладзены на беларускую мову
Іншыя навіны

Кіраўніца Інфармацыйнага цэнтра японскай культуры Масака Тацумі з дапамогай дабрачыннага фонду “Чыра” ініцыявала выданне на беларускай мове кнігі казак японскага дзіцячага пісьменніка Нанкіцы Ніімі “За рукавічкамі”, пераклад выканала яе дачка Юйэ Тацумі. Кніга ўжо паступіла ў Нацыянальную бібліятэку, а таксама бібліятэкі абласных цэнтраў Беларусі.

Маленькія чытачы казак перанясуцца ў Краіну ўзыходзячага сонца, дзе жывуць іх аднагодкі – Сохаці і Тоіці, Кацумі і Сугісаку, Кадзо і Таро. У палісадніках іх дамоў растуць карычныя дрэвы і квітнеюць камеліі, а непадалёк узвышаюцца горы. Героі чароўных гісторый забаўляюцца з жукамі-насарогамі, ходзяць у госці да сяброў, частуюцца рысавымі ляпёшкамі, трапляюць на традыцыйныя святы, дзе назіраюць за танцамі марыянетак, ліхтарыкамі і феерверкамі.

З жывёламі і раслінамі ў казках адбываюцца ператварэнні. Парастак бамбуку ўцякае ад матулі і цягнецца на тонкі загадкавы гук. Ён вырастае дарослым, і з яго робяць чароўную флейту. Матуля-ліса пасылае сваё лісяня ў вёску набыць у краме капелюшоў маленькія рукавічкі. Яна ператварае адну лапку лісяняці ў дзіцячую далонь, каб людзі не пакрыўдзілі яе малыша. Малое пераблытвае і прасоўвае ў дзверы крамы лісіную лапку, але чалавек праяўляе любоў і прадае рукавічкі на лапку лісяняці.

Папулярны японскі педагог, перакладчык і паэт Нанкіцы Ніімі (1913 – 1943) за сваё кароткае жыццё пакінуў значны след у літаратуры і стаў вядомы як японскі Андэрсан. Ён быў маладым пісьменнікам і, магчыма, таму захаваў яркія ўражанні свайго дзяцінства, якія вобразна перадаў у казках. Яго творы здзіўляюць веданнем дзіцячых перажыванняў у розных абставінах і дапамагаюць зазірнуць у свет пачуццяў і ўяўленняў дзіцяці.

Найбольш папулярныя казкі Нанкіцы Ніімі – “Лісяня Гон”, “Гаротнасці смаўжа”, “За рукавічкамі” – перакладзены на 12 моў свету. У 2013 годзе да 100-гадовага юбілею Нанкіцы казкі ўпершыню былі перакладзены на беларускую і рускую мовы пры дапамозе Інфацэнтра японскай культуры ў Мінску. Новае выданне 2018 года дапоўнена іншымі казкамі, якія пераклала Юйэ Тацумі.

niimi_1.jpg

Юйэ Тацумі.

Яе маці яшчэ з дзяцінства ведала творы Нанкіцы Ніімі, але ніколі не ўяўляла, што будзе чытаць іх калі-небудзь беларускім дзеткам! Бацькі Масака-сан жывуць у Кіёта. У Японіі яна скончыла ўніверсітэт па спецыяльнасці “сацыёлаг-педагог”. Ва Уладзівастоку вывучала рускую мову, потым пераехала ў Мінск, выкладала японскую мову ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Маладзенькая абаяльная японка закахалася ў мужнага спартсмена, які нагадваў ёй стралка з лука Насу На-Ёйці са старажытнай японскай легенды. Яго звалі Сцяпан Бугайчук. У шлюбе ў іх нарадзілася дачка. Сёлета Юйэ заканчвае вучобу ў мінскай гімназіі № 18. Яна марыць стаць медыкам і спрыяць умацаванню здароўя беларусаў і японцаў.

niimi_2.jpg

Масака Тацумі.

Спадарыня Масака Тацумі шчыра любіць беларускую мову і працягвае ўдасканальваць яе. Кіраўніца Інфармацыйнага цэнтра японскай культуры – удзельніца шматлікіх дабрачынных акцый і аўтар многіх беларуска-японскіх культурных праектаў. Яна перакладала на японскую мову вершы Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, была ініцыятаркай стварэння музычнага праекта “Месяц і Сонца” на вершы японскіх паэтаў, які ажыццявіў Зміцер Вайцюшкевіч у 2005 годзе.

Цэнтр японскай культуры створаны ў Мінску ў 1999 годзе пры дзіцячай бібліятэцы № 5 з дапамогай заснавальніка фонду “Чыра” інжынера Усуі Хіра. Дэманстраванне чайных цырымоній, выстаўкі кімано, майстар-класы па арыгамі, клуб японскіх шахмат сёгі і іншыя разнастайныя формы дзейнасці цэнтра знаёмяць беларусаў з японскай культурай, паглыбляюць веды пра Краіну ўзыходзячага сонца, пашыраюць сяброўскія стасункі.
Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская.

Матэрыял апрацаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам