ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь на VII Кіеўскай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Юбілей легендарнай каманды “СКА-Мінск”

Вынікі 77-й Генеральнай канферэнцыі ІФЛА

Вынікі 77-й Генеральнай канферэнцыі ІФЛА
Іншыя навіны

З 11 па 18 жніўня ў г. Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка) адбыўся Міжнародны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс і 77-я Генеральная канферэнцыя ІФЛА.


Дэвіз сёлетняй канферэнцыі – “Бібліятэкі больш чым бібліятэкі: інтэграцыя, інавацыя і інфармацыя для ўсіх”.

Створаная ў 1927 г. Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (ІФЛА) сёння з’яўляецца найбольш аўтарытэтнай і прадстаўнічай няўрадавай міжнароднай арганізацыяй у галіне бібліятэчнага справы.

У рабоце 77-й Генеральнай канферэнцыі і Савеце ІФЛА ўзялі ўдзел каля 2 000 прадстаўнікоў бібліятэчна-інфармацыйных устаноў. Самымі шматлікімі былі дэлегацыі ЗША (каля 160 чал.), Турцыі (120 чал), Канады (70 чал.) і Кітая (40 чал.). Краіны СНД былі прадстаўлены бібліятэкамі Расіі (40 чал.), Украіны (2 чал.), Беларусі і Казахстана – па 1 чалавеку.

У інфармацыйным кангрэсе, пасяджэнні ўдзельнікаў краін СНД, а таксама Канферэнцыі дырэктараў нацыянальных бібліятэк (CDNL) узяў удзел Р.С. Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На канферэнцыі ІФЛА абмяркоўваліся актуальныя праблемы бібліятэчнага справы:

  • заканадаўства ў галіне аўтарскага права і інтэлектуальнай уласнасці;
  • фарміраванне электронных бібліятэк (ЭБ);
  • развіццё бібліятэк у мультыкультурным асяроддзі;
  • барацьба з тэрарызмам, стварэнне бяспекі і свабода доступу да інфармацыі.

Р.С. Матульскі як прэзідэнт НП “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ) узначаліў нараду прадстаўнікоў бібліятэк краін СНД (Caucus CIS meeting), на якой з вітальным словам выступіў сёлета абраны прэзідэнт ІФЛА Інгрыд Парэнд (Канада).

У рамках Генеральнай канферэнцыі і Савета ІФЛА адбылося штогадовае пасяджэнне Канферэнцыі дырэктараў нацыянальных бібліятэк (CDNL), прысвечанае асаблівасцям стварэння нацыянальных электронных бібліятэк (НЭБ). У паведамленнях дакладчыкаў было адзначана, што шэраг еўрапейскіх краін, нараўне з традыцыйнымі дакументамі (творы друку, аўдыядакументы і да т. п.), у лік нацыянальных дакументаў уключае таксама тэле- і радыёперадачы, інтэрнэт-сайты і затым архівіруе іх у Нацыянальных электронных бібліятэках.

На традыцыйнай выстаўцы інфармацыйных прадуктаў і тэхнічных сродкаў сёлета былі шырока прадстаўлены новыя распрацоўкі ў галіне сканіравання дакументаў і стварэння ЭБ. Японскія спецыялісты прадэманстравалі цікавую навінку – інтэграваную сістэму, якая дазваляе поўнасцю аўтаматызаваць працэсы захоўвання і выдачы дакументаў карыстальнікам публічных бібліятэк.

У рамках канферэнцыі Р.С. Матульскім былі праведзены перагаворы, кансультацыі і сустрэчы з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, кіраўнікамі бібліятэк і інфармацыйных службаў. Асноўная мэта – далейшае ўзмацненне ўзаемадзеяння ў галіне стварэння, набыцця і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў.

Сярод важных вынікаў удзелу ў канферэнцыі ІФЛА можна вылучыць:

  • удакладненне падыходаў па перадачы электронных копій нацыянальных дакументаў для фарміравання Сусветнай лічбавай бібліятэкі;
  • дасягненне дамоўленасці аб запрашэнні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) да ўдзелу ў праекце “Europeana” па стварэнні Еўрапейскай лічбавай бібліятэкі;
  • абмеркаванне падыходаў (тэматычнага і відавага) па наступным развіцці электроннай бібліятэкі СНД “Залатая калекцыя Еўразіі”;
  • прапанова аб далучэнні НББ да балтыйскіх праектаў па алічбоўцы дакументаў і стварэнні электроннай бібліятэкі;
  • удакладненне асаблівасцей абмену электроннымі копіямі дакументаў з нацыянальнымі бібліятэкамі Расіі, Польшчы і Літвы.

Таксама неабходна адзначыць, што была атрымана высокая ацэнка OCLC якасці генерыраваных НББ бібліяграфічных запісаў і пацверджана іх поўная адпаведнасць міжнародным стандартам. Дасягнута дамоўленасць аб неабходнасці актыўнага абмеркавання юрыдычных і эканамічных аспектаў далейшага ўзаемадзеяння з OCLC.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам