25 красавіка ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Вясёлыя ўрокі”, на якой хлопчыкі і дзяўчаткі даведаліся пра прытчы – кароткія і павучальныя апавяданні.
Прагледзеўшы мультфільм “Прытча пра рамонкі”, дзеці актыўна ўключыліся ў дыскусію пра дабро і зло, беражлівае стаўленне да прыроды, любоў да радзімы. А пасля чытання апавяданняў “Кто сильнее?”, “Чей труд легче?”, “Благодарность”, “Что важнее?” многія з іх задумаліся аб сваіх паводзінах.
Упадабанага героя дзеці адлюстравалі ў малюнках.
Завяршылася мерапрыемства вясёлай музычнай фізкультхвілінкай.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.