ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікая пластыка малых форм
Дзед Мароз у Белавежскай пушчы

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца

Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Іншыя навіны

30 студзеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца літаратурна-творчая сустрэча “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”.


Сустрэча ладзіцца ў рамках адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі, прысвечанай лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года.

Каб падкрэсліць грамадскую значнасць падзеі і павіншаваць тых, хто ўносіць свой уклад у высакародную справу – умацаванне духоўных каштоўнасцей, маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці, штогод Нацыянальная бібліятэка Беларусі арганізуе кніжна-ілюстрацыйную выстаўку і праводзіць літаратурна-творчую сустрэчу Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца» з удзелам лаўрэатаў прэміі ”За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

Сёлета на выстаўцы будуць прадстаўлены шматлікія матэрыялы з розных калекцый бібліятэкі аб усіх лаўрэатах, якія сваім мастацтвам і плённай працай славяць родную Беларусь. Гэта кнігі, выяўленчыя матэрыялы, перыядычныя выданні.

Пасля мерапрыемства экспазіцыя, прысвечаная лаўрэатам, размесціцца на другім паверсе бібліятэкі, дзе яе можна будзе наведаць з 4 лютага па 3 сакавіка 2014 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам