14 лістапада ў дзіцячым пакоі прайшоў майстар-клас па ніткаграфіі “Восеньскія карціны”.
Праца ў тэхніцы ніткаграфіі не толькі прыгожая і захапляючая, але яшчэ і нескладаная ў выкананні. Малюнкі, выкананыя ніткай, адрозніваюцца мяккасцю атрыманых форм, падаюцца аб’ёмнымі і “жывымі”. На занятках удзельнікі стварылі пушыстую і яркую карціну восені з дапамогай мяккіх шарсцяных нітак.
У гульні “Вяровачныя літаркі” дзеці праявілі фантазію і старанне ў адлюстраванні незвычайных літар.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.