ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведаў прафесар Тэры Плам
Урачыстае ўручэнне дыпломаў

Візіт дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны

Візіт дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны
Іншыя навіны

29 чэрвеня 2009 года ў рамках афіцыйнага візіту ў нашу краіну Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Вярхоўнай Рады Украіны на чале з яе старшынёй У.М. Ліцвінам.


Для прадстаўнікоў дэлегацыі была праведзена экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у ходзе якой яны даведаліся пра гісторыю бібліятэкі, яе інфармацыйныя рэсурсы, тэхнічнае і тэхналагічнае абсталяванне.

Госці пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, яго мастацкім афармленнем, работай бібліятэкі па абслугоўванні чытачоў, сацыякультурнай дзейнасцю. У музеі кнігі старшыня Вярхоўнай Рады Украіны пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей: “Уражаны ад скарбніцы інтэлекту. Шчыра жадаю і надалей сіяць разумна, добра і вечна. Поспехаў…”.

Напрыканцы экскурсіі госці мелі магчымасць палюбавацца прыгажосцю сталіцы з агляднай пляцоўкі бібліятэкі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам