ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сакрэт шчаслівага дзіця. Як рэагаваць на этапы сталення?
Адкрыццё міжнароднага мультыпраекта “Лемарыс”

Візіт дэлегацыі Рэспублікі Таджыкістан

Візіт дэлегацыі Рэспублікі Таджыкістан
Іншыя навіны

5 кастрычніка ў рамках афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя групы дружбы і супрацоўніцтва Маджлісі мілі Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан.


Дэлегацыю ўзначальваў старшыня Камісіі Маджлісі мілі Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан па кантролі за рэгламентам, кіраўнік групы дружбы і супрацоўніцтва Маджлісі мілі Маджлісі Олі Рэспублікі Таджыкістан па супрацоўніцтве з Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Хайрулоеў Сайдуло Хайрулоевіч.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі гасцей сустракаў дырэктар Раман Матульскі. Для членаў дэлегацыі была арганізавана аглядная экскурсія, падчас якой яны азнаёміліся з работай бібліятэкі, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі яе будынка, тэхнічным абсталяваннем, інфармацыйнымі рэсурсамі, мастацкім афармленнем інтэр’ераў. Экскурсія прадоўжылася на адкрытай агляднай пляцоўцы бібліятэкі, адкуль адкрываецца маляўнічы від на сталіцу і наваколле.

У музеі кнігі ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Спадар Хайрулоеў Сайдуло Хайрулоевіч пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

 

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам