24 кастрычніка ў рамках рабочага візіту ў Рэспубліку Беларусь бібліятэку наведала дэлегацыя Ісламскай Рэспублікі Іран.
Дэлегацыю ўзначальваў намеснік міністра замежных спраў Ібрагім Рахімпур.
Была праведзена экскурсія, пад час якой дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі азнаёміў гасцей з гісторыяй, рэсурсамі і магчымасцямі бібліятэкі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны, а таксама ўручыў памятныя сувеніры.