7 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзілася святочная праграма "Усё ад жанчыны на свеце!", прысвечаная Дню жанчын.
У цёплай святочнай абстаноўцы прагучалі пяшчотныя, ласкавыя словы і кампліменты ў адрас жанчын. Чароўных і мілых супрацоўніц павіншавала мужчынская палова калектыву.
Супрацоўніцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі напярэдадні цудоўнага свята вясны, любові і прыгажосці атрымалі віншаванні ад навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа, юнага спевака Цімура Сасніцкага, бітбоксера Мікіты, а таксама супрацоўнікаў бібліятэкі Фёдара Ястраба і Дыяны Завадскай. Жартоўная музычная замалёўка ў выкананні Віктара Літошыка і Віктара Асіпенкі павесяліла ўсіх ад душы. Сапраўднае задавальненне гледачам даставіла выступленне вакальнай групы "Камерата" і эстраднага спевака Шыра.
Святочны настрой выступаючым дапамагалі ствараць абаяльныя вядучыя Аляксей Тарасаў, Антон Урсул і Кацярына Бераснева.