ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі
Адкрыты тэставы доступ да IMFeLibrary

Уручэнне пашпартоў і членскіх білетаў БРСМ

Уручэнне пашпартоў і членскіх білетаў БРСМ
Іншыя навіны

13 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў ГА “БРСМ” лепшым прадстаўнікам навучэнскай моладзі Першамайскага раёна ў рамках Усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”.


Цырымонія традыцыйна прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мэта акцыі – павышэнне значнасці паняцця “грамадзянін” у свядомасці маладых людзей, якія атрымліваюць пашпарт Рэспублікі Беларусь, прыцягненне ўвагі дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый да пытанняў грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.

З урачыстай прамовай перад юнымі грамадзянамі выступіў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска Ігар Кудрэвіч, заклікаючы іх быць законапаслухмянымі і адказнымі за будучыню сваёй краіны. У той жа час ён пажадаў юнакам і дзяўчатам заставацца добрымі, актыўнымі і шчаслівымі.

Пасля ўрачыстага ўручэння пашпартоў і членскіх білетаў для маладых людзей была арганізавана азнаямленчая экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам