ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка з буккросінгам. Платныя паслугі з 1833 года
IV Мінскі міжнародны фестываль лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Урачысты запуск друкавання факсіміле Полацкага Евангелля

Іншыя навіны

4 снежня а 14-й гадзіне ладзіцца ўрачысты запуск друкавання факсіміле аднаго са старажытнейшых помнікаў айчыннай кніжнай культуры – знакамітага Полацкага Евангелля канца ХІІ – пачатку ХІІІ ст.


Акцыя адбудзецца ў рамках Года кнігі і прымеркавана да 1150-годдзя Полацка. Гэты праект з’яўляецца вынікам сумеснай пяцігадовай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выдавецтва Беларускага экзархата і Міжнароднага дабрачыннага фонду “Сям’я – Яднанне – Айчына”.

Полацкае Евангелле – унікальны помнік славянскага пісьменства, які самім фактам свайго існавання сведчыць пра старажытнасць праваслаўных традыцый на беларускай зямлі. У Старажытнай Русі галоўнай кнігай у кожным храме было напрастольнае Евангелле. Менавіта такую высокую ролю галоўнай кнігі храма іграла Полацкае Евангелле ў самым старажытным горадзе Беларусі.

Па форме Полацкае Евангелле прадстаўляе сабой рукапісную кнігу ў выглядзе кодэкса, якая складаецца з 172 лістоў пергаменту. Тэкст рукапісу напісаны прыгожым уставам – старажытнай формай кірыліцы, якая выкарыстоўвалася ў ранніх рукапісах як від найбольш урачыстага пісьма. Мова Евангелля царкоўнаславянская, аднак відавочныя некаторыя лакальныя асаблівасці беларускага лексічнага каларыту. Для мастацкага аздаблення тэксту выкарыстаны застаўкі, арнаментаваныя ініцыялы і мастацкія загалоўкі. Вялікую цікавасць прадстаўляюць таксама нататкі і ўкладныя запісы палачан ХІІІ–XIV стст., якія захавалі асаблівасці жывой мовы нашых продкаў.

Сёння гэта першакніга беларускага народа знаходзіцца па-за межамі Беларусі і мала даступная нават даследчыкам. Асноўная частка гэтага ўнікальнага помніка нашай кніжнасці захоўваецца ў зборы Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу, а яшчэ два лісты – у фондах Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў Маскве.

Факсімільнае ўзнаўленне дазволіць максімальна аўтэнтычна аднавіць знешні выгляд і арыгінальную структуру кніжнага помніка, а таксама вярнуць яго ў культурную прастору нашай Айчыны, зрабіць яго сапраўды нацыянальным набыткам. Факсімільнае выданне дэманструе багацце і старажытнасць духоўнай культуры Беларусі, яно дазваляе пазнаёміцца са старажытным шэдэўрам самаму шырокаму колу грамадсткасці.

Урачыстае друкаванне першага аркуша адбудзецца з удзелам асноўных арганізатараў праекта ў Тэхнічным цэнтры “СНАМИ” (г. Мінск, вул. Фабрычная, д. 22, п. 333).

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 56.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам