ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
ААН: дзеля міру і стварэння
Інсітнае мастацтва

Універсальная дзесятковая класіфікацыя як сродак індэксавання дакументаў

Універсальная дзесятковая класіфікацыя як сродак індэксавання дакументаў
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 15 кастрычніка 2009 года прайшоў рэспубліканскі семінар “Універсальная дзесятковая класіфікацыя як сродак індэксавання дакументаў”.


У семінары прынялі ўдзел больш за 70 спецыялістаў з рэспубліканскіх бібліятэк, бібліятэк ВНУ Беларусі, Нацыянальнай кніжнай палаты, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ).

Семінар падрыхтаваны аддзелам індэксавання дакументаў НББ пры ўдзеле Камітэта па каталагізацыі Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.

Былі прадстаўлены даклады вядучых спецыялістаў НББ, у якіх асветлены метадычныя рашэнні па складаных выпадках індэксавання дакументаў рознай галіновай накіраванасці, дакументаў на замежных мовах.

Зроблены параўнальны аналіз 3-га, 4-га выданняў табліц Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (УДК) (друкаваны і электронны варыянты), асветлены пытанні вядзення картачных сістэматычных каталогаў, арганізаваных па сістэме УДК 4-га поўнага выдання на рускай мове. Слухачы пазнаёміліся з фарміраваннем пошукавага вобраза дакумента і рэалізацыяй тэматычнага пошуку ў электронным каталозе НББ па УДК.

З дакладамі выступілі: Пугачова С.А., Сідарэнка А.С., Сіманава Т.А., Бекранёва А.Ф., Кавалеўская Н.І. (1, 2), Алімава Л.У., Кручкова А.М., Лаўрыновіч А.І., Пятроўская З.А.

Акрамя таго, удзельнікам была прадастаўлена магчымасць наведаць аддзелы індэксавання дакументаў, бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў і вядзення нацыянальнай базы даных аўтарытэтных запісаў з мэтай азнаямлення з тэхналогіяй каталагізацыі.

Семінар дазволіў прадстаўнікам беларускай супольнасці каталагізатараў даведацца пра новыя метадычныя распрацоўкі НББ і вядучых расійскіх бібліятэк па прымяненні УДК. Спецыялістам Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча Варановіч С.І. была зроблена прэзентацыя базы даных УДК на CD.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам