ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падарожжа ў фантастыку: у бібліятэцы – новы выставачны праект!
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – новы прафсаюзны лідар

У бібліятэцы праходзіць фінальны тур маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”

У бібліятэцы праходзіць фінальны тур маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі”
Іншыя Навіны

28 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць фінальны тур рэспубліканскага маладзёжнага праекта “100 ідэй для Беларусі” за 2022 год.

Арганізатарам рэспубліканскага праекта з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Мэта праекта – актываваць дзейнасць маладых вучоных і вынаходнікаў у галіне інавацыйнай дзейнасці, павысіць матывацыю маладых спецыялістаў, занятых стварэннем інавацыйных тэхналогій і прадуктаў, стварыць пляцоўку для зносін і абмену вопытам удзельнікаў праекта.

У бібліятэцы на працягу дня працавалі экспазіцыя пераможцаў XXIX Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў і інтэрактыўныя пляцоўкі. Наведвальнікі маглі ўбачыць работы канкурсантаў на выставе маладзёжных інавацыйных праектаў.

Цяпер фіналісты прадстаўляюць экспертнаму савету 129 праектаў у намінацыях “Прамысловасць”, “Біятэхналогіі”, “Медыцына”, “IT-тэхналогіі”, “Сацыяльная сфера”, “Эканамічныя праекты” і інш.

Пасля пасяджэння рэспубліканскага экспертнага савета і падвядзення вынікаў адбудзецца цырымонія ўрачыстага закрыцця праекта “100 ідэй для Беларусі” за 2022 год з узнагароджаннем пераможцаў.

Азнаёміцца з лепшымі ідэямі для развіцця нашай краіны можна на сайце БРСМ.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам