7 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Коцікі”, на якіх дзеці стварылі яркі выраб у тэхніцы ніткаграфіі з дапамогай ваўняных нітак розных колераў.
Дзяцей натхнілі героі казак Ш. Перо, С. Маршака, Р. Остэра, Э. Успенскага.
Юныя ўдзельнікі праявілі стараннасць, крок за крокам выконваючы кожны этап працы: падрыхтавалі фон, перанеслі шаблон малюнка на кардон, прыклеілі ніткі па контурах і ўнутры.
Аб’ёмную “мяккую” карціну дзеці дапоўнілі прыгожай рамачкай з дэкаратыўнымі ўпрыгажэннямі.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.