6 сакавіка ў дзіцячым пакоі прайшоў майстар-клас па дэкаратыўным модульным маляванні “Цудоўная мазаіка”.
Маляванне ў тэхніцы мазаікі нагадвае дзіцячы калейдаскоп, у якім з розных маленькіх фрагментаў складваецца прыгожая карцінка.
Так, выбраўшы сюжэт і намаляваўшы па кавалачках мазаіку, кожны ўдзельнік майстар-класа стварыў сваю непаўторную карцінку. Маляўнічымі атрымаліся рознакаляровыя кацяня і жыраф, пінгвін і матылёк. А падчас музычных паўз пад вясновую мелодыю дзеці прымерылі на сябе вобразы намаляваных жывёл.
Займальная творчасць падарыла хлопчыкам і дзяўчынкам шмат яркіх уражанняў і эмоцый.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.