ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Электронныя інфармацыйныя рэсурсы ў дапамогу працы публічных бібліятэк: тэстуем і падпісваемся
Віншуем з 85-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Міхайлаўну Гардзеенка

“Цікава пачытаць”: заняткі па серыі кніг “Энцыклапедыя ў кішэні”

“Цікава пачытаць”: заняткі па серыі кніг “Энцыклапедыя ў кішэні”
Іншыя навіны

31 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па серыі кніг “Энцыклапедыя ў кішэні”.

Юныя чытачы здзейснілі займальнае падарожжа па старонках маленькіх энцыклапедый аб жывой прыродзе, з якіх даведаліся шмат цікавых фактаў пра жыццё птушак і насякомых, павукоў і рапух, а таксама марскіх жывёл.

У кніжках-гармоніках дзеці з захапленнем шукалі выхад з каляровых лабірынтаў, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў гульні “Птушыныя размовы”. Прыемным дадаткам да заняткаў стаў яркі матылёк, зроблены ўдзельнікамі ў тэхніцы арыгамі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Экскурсіі ў Дзень народнага адзінства

17 Вер 2021

17 верасня ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі на экскурсіі цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” завіталі навучэнцы Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча і сярэдняй школы № 225 г. Мінска. Для іх былі праведзены экскурсіі па творчасці Францыска Скарыны і Уладзіміра Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лепшыя бібліятэкары краіны атрымалі ўзнагароды

15 Вер 2021

15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сабраліся бібліятэкары са ўсіх куточкаў краіны, каб адзначыць прафесійнае свята – Дзень бібліятэк, адпачыць душой сярод калег і аднадумцаў, атрымаць заслужаную ўвагу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу на званне “Лепшы па прафесіі”

15 Вер 2021

15 верасня ў галоўнай бібліятэцы краіны адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк, з цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам