14 жніўня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць”, на якіх дзеці даведаліся аб пацешных гісторыях, што адбываліся з галоўнымі персанажамі кнігі Юстыны Беднарэк “Неверагодныя прыгоды дзесяці шкарпэтак: чатырох правых і шасці левых”.
Дзякуючы смеласці і настойлівасці рознакаляровыя шкарпэтачкі змаглі змяніць не толькі сваё аднастайнае жыццё, але і свет вакол, дапамагаючы іншым стаць шчаслівымі.
Пераходзячы ад адной гісторыі да другой разам з гарэзлівымі героямі кнігі, удзельнікі вучыліся заўважаць незвычайнае ў простых рэчах, шанаваць верных і адданых сяброў і ніколі не сумаваць.
Дзіўныя прыгоды шкарпэтачак, яркія ілюстрацыі кнігі, вясёлыя гульні “Што ў шкарпэтачцы?” і “Прыдумай гісторыю” выклікалі непаўторныя ўражанні ў дзяцей.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.