16 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі "Цікава пачытаць" па кнізе Святланы Быкавай "Добрые истории".
Маленькія ўдзельнікі паслухалі казачныя гісторыі пра дзіўныя прыгоды Сонечнага Зайчыка, Ружовай Хмаркі і іншых герояў, гатовых прыйсці на дапамогу кожнаму, хто трапіў у бяду.
Дзеці намалявалі ўпадабаных персанажаў, назвалі “чароўныя словы” ў гульні “Гавары добрыя словы” і паслухалі вясёлыя і павучальныя песенькі і вершы пра дабрыню.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.