5 лютага ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Аляксандра Раскіна “Как папа был маленьким”.
Дзеці з цікавасцю праслухалі некалькі глаў з кнігі, кожная з якіх – павучальны аповед пра дружбу, прыгоды, вясёлыя і часам трохі сумныя гісторыі жыцця адной вялікай сям'і.
Асабліва хлопчыкам і дзяўчынкам спадабаліся гісторыі “Як тата кінуў хлеб” і “Як тата выбіраў прафесію”.
Удзельнікі заняткаў паспяхова справіліся з пытаннямі віктарыны і з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульні “Прыдумай рыфму”.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.