6 сакавіка дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей на святочнае мерапрыемства “Мама – верны сябар”, прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню.
Мы запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак стварыць сваімі рукамі падарункі-паштоўкі для любых мам, прыняць удзел у цікавых конкурсах, выканаць арыгінальныя вырабы, адгадаць загадкі і г.д.
Дзеці парадуюць мам ласкавымі і пяшчотнымі словамі ў конкурсе “Камплімент”. Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць выявіць сябе ў якасці маміных памочнікаў у конкурсе “Чысціня і парадак”, а творчыя здольнасці спатрэбяцца ў конкурсе “Збяры букет для мамы”.
Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 34.