14 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці.
У канферэнц-зале прайшоў спектакль “Мама” па матывах казкі “Воўк і сямёра казлянят”, дзе супрацоўнікі бібліятэкі і іх дзеці паўсталі перад публікай у вядомых вобразах і выканалі знаёмыя кожнаму песні.
У завяршэнне пастаноўкі жанчын павіншаваў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
У галерэі “Ракурс” пасля ўрачыстай праграмы супрацоўнікі бібліятэкі змаглі ацаніць пачастункі, прыгатаваныя іх калегамі з матчынай любоўю.