ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе!
Прэзентацыя акадэмічнага выдання па архітэктуры Беларусі

Сустрэча з аўтарамі праекта “Спадчына Беларусі”

Сустрэча з аўтарамі праекта “Спадчына Беларусі”
Іншыя навіны

23 сакавіка ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася творчая сустрэча з аўтарамі мастацкага праекта “Спадчына Беларусі”.


Яго аўтары –журналісты Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч. Сустрэча была арганізавана ў рамках грамадскага абмеркавання кандыдатаў для вылучэння на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2010 года.

Мастацкі праект уключае самыя запатрабаваныя прадстаўніцкія фотаальбомы: “Спадчына Беларусі” (2004 г.), “Наследие Беларуси” (2006 г.), “Спадчына Беларусі. Скарбы” (2007 г.), агульны тыраж якіх перавысіў 30 000 экзэмпляраў; 17 серый тэлевізійнага дакументальнага цыкла “Эпоха” пра знакамітых людзей, якія нарадзіліся на тэрыторыі Беларусі; 11 нацыянальных і міжнародных фотавыставак у нашай краіне і Арменіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Італіі.

Сустрэча з маладымі аўтарамі прайшла ў цёплай сяброўскай абстаноўцы. Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч паведамілі гасцям пра гісторыю стварэння праекта, пра тыя змены, якія адбыліся за час працы з іх унутраным светам, пра тое, як зноўку адкрывалі для сябе Беларусь, яе багатую гісторыю і культуру. Аўтары падзяліліся сваімі творчымі планамі, адказалі на пытанні, якія паступілі з залы.

Падчас мерапрыемства трансляваліся фрагменты з тэлевізійнага дакументальнага цыклу “Эпоха” і ілюстрацыі з альбомаў “Спадчына Беларусі” і “Спадчына Беларусі. Скарбы”. Усе прысутныя змаглі азнаёміцца са зместам гэтых унікальных выданняў, якія сёння прадстаўлены ў найбуйнейшых бібліятэках свету, прэстыжных універсітэтах, культурных і дыпламатычных установах, прыватных калекцыях знакамітых людзей.

У творчай сустрэчы прынялі ўдзел больш за 400 чалавек, сярод якіх студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама тыя, хто цікавіцца гісторыяй, культурай і традыцыямі роднай Беларусі.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам