ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзяржаўная бібліятэка БССР імя Леніна – адна з найбуйнейшых культурна-асветных устаноў рэспублікі: па матэрыялах перыядычнага друку першай паловы 1950-х гадоў базы даных “НББ у прэсе”
Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік адзначае юбілей

Супрацоўнікі бібліятэкі на “Славянскім базары ў Віцебску”

Супрацоўнікі бібліятэкі на “Славянскім базары ў Віцебску”
Іншыя навіны

Работнікі галоўнай бібліятэкі краіны пабывалі на ўрачыстым закрыцці XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Прафсаюзным камітэтам было прынята рашэнне заахвоціць супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі квіткамі на гала-канцэрт, які адбыўся 16 ліпеня ў Летнім амфітэатры. Самым відовішчным сталі выступленні ўдзельнікаў конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”. На сцэне вырашылася галоўная інтрыга – былі названыя імёны пераможцаў конкурсу маладых выканаўцаў.

Падарункам публіцы стала выступленне запрошаных гасцей: расійскіх спевакоў Дзмітрыя Малікава і Стаса П’ехі, італьянскага спевака Пупа, Тэа і Вольгі Рыжыкавай, Таісіі Павалій, Алёны Пятроўскай, групы “Чынгісхан” і інш.

Віцебск развітаўся з удзельнікамі “Славянскага базару” да наступнага года і чакае новых адкрыццяў.

Матэрыял пададзены прафсаюзным камітэтам.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам