ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел у Мінскім абласным семінары
У бібліятэцы прайшоў суботнік

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Першая частка заняткаў уключала прэзентацыі інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу, а другая – трэнінгі, накіраваныя на фарміраванне практычных уменняў пошуку інфармацыі ў галіне мовазнаўства з улікам патрабаванняў лінгвістычнай падрыхтоўкі. Падчас заняткаў студэнты атрымалі шырокае ўяўленне аб магчымасцях выкарыстання інтэрнэт-партала бібліятэкі, асаблівасцях пошуку і сартавання бібліяграфічных запісаў у розных рэсурсах.


Навучэнцы наведалі цэнтральны падсобны фонд і кафедру выдачы літаратуры агульнай чытальнай залы, зону каталогаў і картатэк. Іх увазе былі прадстаўлены картачны алфавітны каталог кніг на замежных мовах і матэрыялы ў галіне мовазнаўства сістэматычнай картатэкі артыкулаў. Актуальнасць выкарыстання картачнай бібліяграфіі пацвярджаецца адсутнасцю адлюстравання дадзенай бібліяграфіі ў электронных інфармацыйных рэсурсах.

Нашы патэнцыйныя чытачы азнаёміліся з традыцыйнымі і электроннымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, магчымасцямі рэгістрацыі на партале і платформах закупляемых рэсурсаў для аддаленага заказу друкаваных дакументаў і чытання электронных анлайн, падбору і рэдагавання спісаў літаратуры да навуковых прац, выкарыстання бясплатных віртуальных даведачных службаў, праверкі тэкстаў на наяўнасць запазычанняў у сістэмах “Антыплагіят” і “ПлагіятКантроль”, аддаленай дастаўкі лічбавых копій фрагментаў дакументаў. (На сайце апублікаваны прэйскурант платных паслуг.)

E-mail: osio@nlb.by.

Матэрыял пададзены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам