22 красавіка ў бібліятэцы адбыўся семінар, прысвечаны выкарыстанню інфармацыйных прадуктаў выдавецтва “Oxford University Press” у працэсе адукацыі і навуковых даследаванняў.
Мерапрыемства арганізавана сумесна Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і выдавецтвам “Oxford University Press”.
У семінары прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, дактаранты, аспіранты і магістранты, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Беларусі і іншых інфармацыйных устаноў.
Падчас семінара адбылося выступленне рэгіянальнага менеджара выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта ў Расіі, СНД і краінах Балтыі Марціна Дэмбоўскага. Былі раскрыты магчымасці выкарыстання інфармацыйных прадуктаў выдавецтва “Oxford University Press”, а таксама праведзены трэнінг для аўтараў па размяшчэнні публікацый у аўтарытэтных замежных часопісах.
Прэзентацыя Марціна Дэмбоўскага