ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар па базах даных Research Monitor і Passport
Цудоўныя зберажэнні: выстаўка жывапісу са збору Белінвестбанка

Семінар па гісторыі праваслаўя роднага краю

Семінар па гісторыі праваслаўя роднага краю
Іншыя навіны

30 сакавіка ў Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся рэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты публічных бібліятэк Міністэрства культуры, бібліятэк устаноў Міністэрства адукацыі, царкоўных бібліятэк, праваслаўныя святары, кіраўнікі і педагогі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі выдавецтваў і сродкаў масавай інфармацыі.

Рэспубліканскі семінар быў арганізаваны Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Суарганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.

Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам іерэя Аляксея Хацеева, намесніка старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі; Аляксандры Кравец, загадчыцы аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства; Вольгі Рынкевіч, галоўнага бібліятэкара НДА бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, намесніка старшыні Каардынацыйнага савета па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі.

Падчас семінара прадстаўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, праваслаўнай царквы абменьваліся назапашаным вопытам у пошуку, вывучэнні і вяртанні ў сучаснае грамадства аб’ектыўных ведаў пра ролю праваслаўнай царквы ў духоўным і культурна-грамадскім жыцці народа, духоўны подзвіг святароў і прыхаджан, якія пацярпелі ў гады рэпрэсій, узаемаадносіны дзяржавы і праваслаўнай царквы на розных этапах развіцця.

Удзельнікі семінара ў сваіх дакладах аналізавалі найбольш эфектыўныя і займальныя для сучасных дзяцей і моладзі формы работы; раскрывалі методыку выкарыстання краязнаўчых матэрыялаў у бібліятэчных мерапрыемствах; прадстаўлялі створаныя падчас работы ўнікальныя інфармацыйныя рэсурсы; дзяліліся практычнымі аспектамі праваслаўнага краязнаўства, вопытам фарміравання на яго аснове грамадзянскасці і патрыятызму ў навучэнцаў.

Прагучалі даклады, якія дэманстравалі практычныя вынікі працэсу знаходжання звестак аб праваслаўных святынях краю. У выступленнях закраналіся праблемы пошуку царкоўна-краязнаўчых матэрыялаў у архівах, бібліятэках, музеях, правілы работы з імі і афармлення публікацый архіўных дакументаў.

Выступоўцамі неаднаразова падкрэслівалася неабходнасць стварэння агульнымі намаганнямі інфармацыйных рэсурсаў, якія ўключаюць звесткі аб праваслаўных святынях і набожных традыцыях беларускага народа. Прыкладам унікальнага выдання, створанага бібліятэкай мінскага храма Святой праведнай Сафіі Слуцкай, з’яўляецца кніга “Белая Русь под покровом Пресвятой Богородицы”, у якой сабраны звесткі пра з’яўленне на нашай зямлі цудатворных абразоў Божай Маці, а таксама зроблена карта Беларусі з указаннем месцаў гэтых з’яўленняў. Полацкім раённым цэнтрам дзяцей і моладзі Віцебскай вобласці створаны спецыяльны сайт “Краевед-исследователь Полоцкой земли”, інтэрнэт-квэсты “Полацкі лабірынт” і “Брама гісторыі”, выдадзена брашура “Православные маршруты Полоцкой земли”.

Удзельнікі семінара прыйшлі да адзінага меркавання, што праваслаўнае краязнаўства здольна выклікаць у падрастаючага пакалення жывую цікавасць да пошукава-даследчай дзейнасці і садзейнічае найбольш глыбокаму разуменню імі гістарычнага мінулага, якое не атрымала адлюстравання ў афіцыйнай гістарыяграфіі ХХ стагоддзя. Зварот да фактаў і падзей, якія адбываліся на тэрыторыі роднага краю, да вывучэння лёсаў землякоў, чые імёны захаваліся ў нашай памяці, і тых, чые імёны выкраслены з гістарычнай памяці народа ў гады рэпрэсій і войнаў, дазваляе прасякнуцца духоўным сэнсам гістарычных падзей.

Рэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння” натхніў яго ўдзельнікаў і надаў ім новы імпульс да далейшага развіцця дзейнасці па праваслаўным краязнаўстве, пошуку, фарміраванні і распаўсюджванні назапашаных ведаў, выкарыстанні іх у патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення, а значыць – служэнні на карысць адраджэння ў сучасным грамадстве імкнення да пошуку згубленага духоўнага сэнсу і сапраўднай мэты чалавечага жыцця.

Праграма семінара

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам