ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Метадычны семінар па алічбоўцы дакументаў і фарміраванні электроннай бібліятэкі
Пра кнігі, якія выкрадалі...

Рыхтуецца да выхаду ў свет 14-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”

Рыхтуецца да выхаду ў свет 14-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае да супрацоўніцтва спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў, кіраўнікоў органаў кіравання культуры.

Зборнік артыкулаў з’яўляецца навуковым выданнем, якое рэцэнзуецца і ўключана ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі.

“Бібліятэчны веснік” прыцягвае ўвагу да пытанняў захавання і вывучэння сусветнай культурнай спадчыны, праблем функцыянавання бібліятэк на сучасным гістарычным этапе, пошуку перспектыўных шляхоў развіцця, пашырэння міжкультурнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж установамі культуры, адукацыі, навукі.

У зборніку будуць разгледжаны праблемы заканадаўчай, нарматыўнай і рэгламентуючай базы бібліятэчнай практыкі; фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і асаблівасцей захавання фондаў; арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў; правядзення і каардынацыі навуковых даследаванняў; прымянення сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, распрацоўцы комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў Беларусі і інш.

На старонках навуковага выдання будуць прадстаўлены матэрыялы беларускіх і замежных аўтараў, карысныя спецыялістам у галіне бібліятэчнай справы, інфармацыйных тэхналогій, гісторыі, культуралогіі.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам