ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем з юбілеем Людмілу Іванаўну Курыліну
У фонд бібліятэкі перададзена калекцыя кніг і перыядычных выданняў пра іслам

Рыхтуемся да сесіі з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

Рыхтуемся да сесіі з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
Іншыя навіны

Студзень – асаблівы месяц у жыцці студэнтаў, час напружанай вучобы і падрыхтоўкі да здачы курсавых работ, залікаў і экзаменаў. Нацыянальная бібліятэка прапануе правесці гэты час максімальна эфектыўна і падрыхтавацца да здачы сесійных выпрабаванняў на “выдатна”.

Для гэтага прадстаўляем вам лепшыя ліцэнзійныя электронныя навучальныя дапаможнікі і матэрыялы.

Электронна-бібліятэчная сістэма (ЭБС) “Універсітэцкая бібліятэка анлайн” змяшчае навучальныя дапаможнікі і перыядычныя выданні, а таксама відэа-, аўдыяматэрыялы і ілюстраваныя выданні. Скарыстайцеся электроннымі кнігамі па гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплінах, эканоміцы, кіраванні, ахове здароўя, архітэктуры і будаўніцтве, інфармацыйных тэхналогіях.

ЭБС “Знаниум” прадастаўляе анлайн-доступ да літаратуры холдынгу “ИНФРА-М” і іншых аўтарытэтных выдавецтваў. Гэта лічбавыя версіі падручнікаў, навучальных дапаможнікаў для вышэйшай і сярэдняй адукацыі, навуковыя манаграфіі і часопісныя артыкулы – політэматычны кантэнт для навучэнцаў гуманітарных, тэхнічных, прыродазнаўчых і медыцынскіх спецыяльнасцей.

ЭБС “БиблиоРоссика” прызначана для даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў і змяшчае калекцыі актуальнай навуковай і вучэбнай літаратуры па гуманітарных, тэхнічных і прыродазнаўчых навуках. Акрамя гэтага, тут вы знойдзеце навукова-папулярную, мастацкую літаратуру і нон-фікшн.

На платформе ЭБС “Лань” даступны спецыялізаваныя выдавецкія калекцыі кніг і падручнікаў па мастацтвазнаўстве і музыказнаўстве, сацыяльна-гуманітарных і эканамічных дысцыплінах.

Электронная бібліятэка “Grebennikon” – карысны рэсурс для будучых маркетолагаў, эканамістаў, кадравых работнікаў, менеджараў. Змяшчае артыкулы, апублікаваныя ў спецыялізаваных часопісах Выдавецкага дома “Гребенников”, а таксама тэматычныя матэрыялы шэрагу выдавецтваў.

Гэтыя і многія іншыя інфармацыйныя рэсурсы даступныя для вас у рэжыме анлайн днём і ноччу, у нашых утульных чытальных залах або ў іншым зручным для вас месцы. Па пытаннях доступу да рэсурсаў звяртайцеся да бібліятэкараў вашай чытальнай залы.

Жадаем вам удала здаць сесію!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам