ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца
Прэзентацыя мініяцюрнага выдання “Жалейкі”

Рух думак і душы

Рух думак і душы
Іншыя навіны

Выдавецкі дом "Звязда" выпусціў у свет унікальную кнігу – "Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая".


Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры так шырокамаштабна прадстаўлена паэзія Паднябеснай. Перакладчык і ўкладальнік – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. Выпуск анталогіі ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кансультантам кнігі выступіў беларускі ўсходазнавец, доктар філалагічных навук Аляксандр Гардзей.

Багата ілюстраваны фаліянт першым з паэтаў прадстаўляе Цюй Юаня, які жыў у 340(?)–278 гг. да нашай эры. Але святло яго паэзіі настолькі моцнае, што народ Кітая і сёння трымае ў памяці легенды, паданні, звязаныя з іменем вялікага творцы. Нават ёсць такое свята ў яго гонар – "свята драконавых лодак". У пяты дзень пятага месяца людзі садзяцца ў лодкі, упрыгожаныя драконамі, і плаваюць па рэках з факеламі і ліхтарыкамі. Лічыцца, што і праз тысячагоддзі сімвалічна шукаюць у вадзе цела паэта.

"Паэзія – гэта думкі і словы. Думкай называецца рух нашых дум і душы. Думка захоўваецца ў размове. Калі думка выкладзена словамі – гэта паэзія, калі яна выкладзена музыкай – гэта песня... вершы і песні маюць адзіныя вытокі" (Цзяньвэнь).

Ван Вэй, Лі Бай, Ду Фу, Ду Му, Ван Аньшы, Го Можо, Ай Цін...Кітайскія паэты становяцца ўсё больш вядомымі ў белорусскай мастацкай прасторы. Трывалы мост для гэтай вядомасці пачалі будаваць яшчэ Уладзімір Дубоўка, Сяргей Дзяргай, Максім Танк, Рыгор Барадулін, Мікола Аўрамчык, пераўвасабляючы кітайскую паэзію на беларускую мову.

Аўтар артыкула Мікола Берлеж.

Крыніца: газета "Звязда"

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам