ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жыве і жыць будзе...
Семінар на тэму духоўна-маральнага развіцця моладзі

Прэзентаваная кніга пра найнавейшую гісторыю Казахстана

Прэзентаваная кніга пра найнавейшую гісторыю Казахстана
Іншыя навіны

24 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “Эра независимости” Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Абішавіча Назарбаева.

Аўтарству дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева належыць больш за 30 кніг. “Эра независимости” адлюстроўвае гады, калі прымаліся найважнейшыя рашэнні, ад якіх залежаў далейшы шлях развіцця краіны.

Напісаная ў жанры гістарычнай публіцыстыкі кніга паказвае аўтарскі погляд на найнавейшую гісторыю Казахстана і яго будучыню, характарызуе этапы будаўніцтва суверэннай дзяржавы з моманту яе заснавання, адлюстроўвае сутнасць казахстанскай мадэлі эканамічнага і палітычнага развіцця, дае аналіз новых прыярытэтаў на этапе развіцця ва ўмовах новай глабальнай рэальнасці.

Выхад у свет кнігі “Эра независимости” стаў знамянальнай падзеяй для шырокага круга чытачоў, моладзі, прадстаўнікоў навуковай грамадскасці Казахстана.

Урачыстае мерапрыемства адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ермухамет Кабідзінавіч Ертысбаеў. У рамках прэзентацыі ён падарыў бібліятэцы некалькі кніг: “Эра независимости” Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева, “Казахстан и Назарбаев: логика перемен” Ермухамета Ертысбаева і “Евразийская интеграция” Таіра Мансурава. Ермухамет Ертысбаеў таксама распавёў аб дзейнасці Прэзідэнта Казахстана і адзначыў, што "яго грандыёзныя рэформы дазволілі пабудаваць новую краіну".

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Васільеўна Кузьмініч падзякавала Ермухамету Кабідзінавічу за выдатны падарунак і нагадала прысутным, што Нацыянальную бібліятэку Беларусі і нацыянальныя бібліятэкі Казахстана звязваюць моцныя сяброўскія адносіны.

Таксама ў прэзентацыі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Латыф Сейфаддзін аглу Гандзілаў. Ён распавёў пра сяброўства паміж Казахстанам і Азербайджанам, ролі Прэзідэнта Казахстана ў развіцці сваёй краіны, адзначыўшы, што “Нурсултан Абішавіч Назарбаеў з'яўляецца найвялікшым палітыкам сучаснасці”.

Кнігу Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Абішавіча Назарбаева “Эра независимости”, а таксама іншыя падораныя выданні чытачы змогуць убачыць на кніжных паліцах бібліятэкі ў бліжэйшы час.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам