5 лістапада ў рамках міжнароднай навуковай канферэнцыі “Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура” ладзіцца прэзентацыя выстаўкі “На скрыжаванні шляхоў…: беларускія землі на старажытных картах і ў рэчавых помніках ХV–XVIII стст.”.
На выстаўцы будуць экспанавацца старадрукі, еўрапейскія карты і атласы ХV–XVIII стст., а таксама асобныя выданні расійскай картаграфіі XVIII ст. з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Побач з творамі картаграфіі ў экспазіцыі будуць прадстаўлены асобныя старонкі старадрукаў і рэчавыя помнікі беларускага насельніцтва XV–XVIII cтст. з фондаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі і прыватнай калекцыі І.В. Сурмачэўскага.
Выстаўка адкрыецца а 14-й гадзіне ў музеі кнігі (3-ці паверх) і будзе працаваць да 30 лістапада 2015 г.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 27 22.
Е-mail: pr@nlb.by