ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання
Візіт парламенцкай дэлегацыі Ірана

Прэзентацыя выданняў серыі “Бібліятэка СПБ”

Прэзентацыя выданняў серыі “Бібліятэка СПБ”
Іншыя навіны

25 жніўня ў галерэі "Лабірынт" адбылася прэзентацыя кніг серыі "Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі" выдавецтва "Чатыры чвэрці".


Госці мерапрыемства пазнаёміліся з чатырма новымі кнігамі гэтай серыі: “Побег на край дождя” Алеся Бадака, “Серабрыстыя таполі” Яўгена Хвалея, “На дняпроўскім лузе” Міхася Слівы і “Мне богам дадзена Радзіма” Змітрака Марозава.

Выданне “Побег на край дождя” ўключае выбраныя пераклады прозы і паэзіі, зробленыя беларускімі і расійскімі аўтарамі. Многія творы пісьменніка перакладаліся на сербскую, венгерскую, украінскую, казахскую, туркменскую, азербайджанскую мовы. Некалькі дзясяткаў вершаў Алеся Бадака былі пакладзены на музыку і сталі вельмі папулярнымі песнямі, якія з задавальненнем выконваюць самыя вядомыя беларускія спевакі.

Кніга Яўгена Хвалея “Серабрыстыя таполі” прысвечана 215-годдзю незвычайнага беларускага мастака XIX стагоддзя Валенція Ваньковіча. Многія з іх знаходзяцца ў музеях Літвы, Расіі, Польшчы, Францыі і ЗША. Мастак ведаў Пушкіна, быў лепшым сябрам Адама Міцкевіча.

У кнігу “На дняпроўскім лузе” вядомага празаіка, перакладчыка, крытыка і публіцыста Міхася Слівы ўвайшлі апавяданні, навелы, гумарэскі, мініяцюры, літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі.

Тонкая інтымная лірыка з кнігі Змітрака Марозава “Мне Богам дадзена Радзіма” прасякнута вобразнасцю, назіральнасцю, глыбокім веданнем побыту вяскоўцаў, вернасцю традыцыям і любоўю да матчынай мовы, насычана прачулымі радкамі пра бацькоўскі край і дарагіх сэрцу людзей.

У межах прэзентацыі падрыхтавана кніжная выстаўка-прагляд, на якой прадстаўлены выданні серыі “Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі” з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.

   

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам