ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар кніг з Палестыны
“Terra Nova”: прагляд відэаработ

Прэзентацыя «Театральной критики нового времени»

Прэзентацыя «Театральной критики нового времени»
Іншыя навіны

12 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Таццяны Дзмітрыеўны Арловай «Театральная критика нового времени».


«Театральная критика нового времени» – гэта своеасаблівы дапаможнік для тых, хто хоча навучыцца пісаць пра тэатр. Жывая гісторыя беларускай тэатральнай культуры прадстаўлена партрэтамі акцёраў і рэжысёраў, рэцэнзіямі на спектаклі, эсэ і навуковымі артыкуламі. Кніга з’яўляецца не толькі вучэбным дапаможнікам для студэнтаў, яе з задавальненнем прачытаюць усе, хто цікавіцца кіно і тэатрам.

Таццяна Арлова – доктар філалагічных навук, прафесар Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Нарадзілася ў Маскве ў 1935 годзе. Скончыла аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працавала ў газеце “Знамя юности” і Беларускай савецкай энцыклапедыі. Пасля заканчэння аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР з 1972 года працуе на факультэце журналістыкі БДУ. Таццяна Дзмітрыеўна – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы, аўтар 14 кніг, сярод якіх “Театральная журналистика”, “Учитель Д. А. Орлов” і інш.

З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва” Людміла Грамыка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Улашчанка, заслужаны артыст, прафесар, дэкан тэатральнага факультэта Акадэміі мастацтваў Уладзімір Мішчанчук, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель, аўтар кнігі Таццяна Арлова.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам