30 кастрычніка а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346) адбудзецца прэзентацыя навуковых прац, у тым ліку новай манаграфіі “Наградные системы мира”, доктара гістарычных навук, прафесара С.П. Карпава.
Дэкан гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, сапраўдны член Расійскай акадэміі навук Сяргей Паўлавіч Карпаў з'яўляецца вядомым расійскім гісторыкам-медыявістам і візантыністам. Ён аўтар звыш 460 навуковых прац, у тым ліку перакладзеных на англійскую, французскую, нямецкую, італьянскую, кітайскую, турэцкую і інш. мовы. Кола навуковых інтарэсаў вучонага ўключае сярэднявечную гісторыю Італіі, Прычарнамор'я і Візантыі, сярэдневяковую археаграфію і дыпламатыку, эканамічную гісторыю Міжземнамор'я XIII–XV стст.
С.П. Карпаў – член акадэмій навук Генуі, Алесандрыі (Італія), навуковага таварыства Лейбніца (Германія, Берлін), член-карэспандэнт Венецыянскай дэпутацыі айчыннай гісторыі (Італія). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі (1996), Ламаносаўскай I ст. прэміі (1992). Узнагароджаны залатым медалём імя С.М. Салаўёва (2009).
Прэзентацыя арганізаваная гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках праграмы святкавання 80-годдзя стварэння гістарычнага факультэта БДУ.